
Менавіта так гучыць тэма аднаго з сачыненняў, якую я прапаную сваім студэнтам у якасці задання на дом.
Зразумела, частка тых, хто яшчэ не прызвычаіўся да таго, што настаўніцы можна пісаць праўду і нічога, акрамя праўды, пачынаюць разліваць мора разліваннае пра «цудоўны беларускі фальклор», «любоў да групы Сябры» і «Купалінку, якую я заўседы спяваю, калі ў мяне дрэнны настрой».
Але часцей усе ж такі адказваюць так, як ёсць.
Сорак пяць адсоткаў шчырых апытаных адказваюць: няма такога гурта.
«Беларуская музыка — для старых», «яны не разумеюць, што патрэбна моладзі», «у нас няма ні музыкаў, ні прадзюсэраў», «я не разумею, аб чым яны спяваюць».
Менавіта з такой нагоды мае суразмоўцы ніколі не слухаюць сучасную беларускую музыку — ні на рускай, ні на роднай мове.
Астатнія 55% — слухаюць.
Большасць з іх — «J-морс».
Гэты гурт — несумнеўны лідар студэнцкага хіт-параду.
«Мне падабаецца мелодыя», «яны адпавядаюць майму настрою», «іх цікава слухаць», «яны адкаваюць на мае пытанні пра жыцце», «гэта сапраўды сучасная музыка» — так тлумачыць моладзь поспех Пугача.
Другі ў студэнцкім рэйтынгу — канешне ж, Ляпіс.
Але дзіўна — амаль ніхто з аўтараў не распавядае, чаму — Ляпіс. Пачынаюць у захапленні перадаваць свае пачуцці ад канцэртаў Міхалка, выкладаюць гісторыю гурта, пералічваюць улубеныя спевы — але не называюць прычын. Мо, таму, што Міхалок — ірацыянальны, пастмадэрновы творца?
Бронзавы медаль апытання — у НРМ.
Дарэчы, студэнты блытаюцца, дзе там Вольскі, дзе Крамбамбуля, дзе ўласна НРМ, дзе Крама — але ўпэўнена называюць і «Тры чарапахі», і «Госці», і «Турысты», цудоўныя, спраўды беларускія лявонавы гіты.
Ну, а далей пачынаецца самае цікавае.
Аказваецца, беларуская музыка, якую слухае моладзь, не вычэрпваецца агульнавядомымі іменамі.
Ад студэнтаў я пазнала пра гурт «Эса» — фольк-рокавую каманду, якая апрацоўвае і выдае на-гара фальклор паўдневай Беларусі.
Яны ж адкрылі для мяне гурт «Адзіс Абеба» — гурт, які, па словах маіх вучняў, «лепей за ўвесь расійскі рок».
А яшчэ — не паверыце! — есць такі цудоўны беларускі рэпер Vinsent, які «крута чытае крутыя тэксты».
І яшчэ каманду «The Fraiz» — кажуць, гэтыя беларускія музыкі «здольныя «парваць» стадыен — калі ім дазволяць на ім выступіць».
А вы — які беларускі гурт здольны слухаць?
Ляпісы - апошнім часам. Закахалася.
Троіца.
Гуда. І, чэсна
, беларускі дзікі фальклёр/фальклор. Яшчэ ляжыць дыск - Хадановіч чытае пераклады вершаў Мілоша пад музыку "рацыянальнай дыеты" - космас. І Хадановіч, і Мілош, і пераклады. І музыка - вельмі пасуе. АААААА ! Яшчэ Нагуаль.
Ляписы, Сестра с Шедько, Alta Mente, Mojo blues (последних давно не слышала живьем)....
Шедько - ДА!!!!!!!
А мне яшчэ падабаюцца Зміцер Вайцюшкевіч і Вераніка Круглова - ад яе голасу мурашы па скуры бягуць... Дзякуючы Вельвету даведалася пра гурт Alta Mente, некалькі іхніх кампазіцый дадала ў плэй-ліст. Ну, яшчэ патрошку асвойваю творчасць Ганны Хітрык ("Дзецідзяцей", "Сундук") і Святланы Бень ("Серебряная свадьба").
А я люблю "Серебряную свадьбу" всей душой (и новый Бенькин проект тоже), "Кассиопею" (хоть они и пьяницы), Аддис Абеба очень хороши живьем, а Ляписы — это даже без комментариев.
Дочка любит Бьянку
могу выделить бывшую группу "Мантана" с песней "маникюры", потом они назвались "Мери поппинс" и пропали куда-то.. а так, да, J-Морс, Вайцюшкевич, Тяни-Толкай тоже. а я люблю Ивана Кирчука с Троицей, и Гуду, и процитирую zoloto "беларускі дзікі фальклёр" (нават сьпяваю яго час ад часу) 
я Старого Ольсу люблю......
Zet
Бан-Жвiрба
И, конечно, Крамбамбуля с N.R.M.
А вообще, в последнее время слушаю украинскую музыку - у них этно/фолк/рок команд не то, что в разы - а на порядки больше, чем у нас.