Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. За кім лятуць коні?

Белы конь, які падкідае стромкія ногі на крывава-чырвоным полі…

Белы рыцар у старажытным шаломе, які ўздымае нястомную руку… Белы меч, які падняты над ганарліваю рыцарскаю галавою, над велічнай постаццю каня, над крывава-чырвоным полем…

Цярплівы, ціхмяны, цемны, маўклівы народ — і раптам такі герб? Адкуль?

 y66557.png 

У 2000 годзе знакамітая «Пагоня» была ўключана ў спіс беларускіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Напэўна, у гэты ж самы спіс трэ было занесці і ўсе тое, што Пагоня сімвалізуе — мужнасць, смеласць і любоў да роднае краіны, якую абавязкова трэба бараніць.

Гісторыя «Пагоні» налічвае амаль тысячу год: са старажытных часоў на землях ад Полацка да Наваградка існаваў звычай «пагоні», які потым замацаваў літоўскі князь Ягайла ў спецыяльнай павіннасці.

«…Паводле старажытнага звычаю, перасьлед ворага ёсьць абавязкам кожнага мужчыны ў нашым краі; гэткае паспалітае рушэньне дзеля выгнаньня ворага з нашае Літоўскае зямлі па-народнаму завецца „погоня“ (pogonia)» — так пісаў светлы князь у лацінскай грамаце 1387 года.

Так, пагоня была абавязкам кожнага мужчыны: не проста адбіцца, не шпарка ўцячы, не захаваць хітрасцю жыццё і маёмасць, не — садзіся на каня і ляці за ворагам, пакуль той не ўпадзе на крывава-чырвонае поле пад тваім белым мячом…

Кажуць, што выкарыстоўваць Пагоню ў якасці асабістага герба пачаў яшчэ легендарны вялікі літоўскі князь Нарымунт Раманавіч, які княжыў на нашых землях аж у 13 стагоддзі. А праз двесці гадоў у Статуце ВКЛ Пагоню ўжо абвясцілі дзяржаўным гербам.

 lithuanian_coat_of_arms_vytis._16th_century.jpg 

Мець ва ўласным карыстанні Пагоню спакон вякоў было, як бы мовіць, прэстыжна: асабістыя пячаткі Вітаўта і Ягайлы, радавыя гербы Гедымінавічаў, сярод якіх старажытныя фаміліі Олелькавічаў, Бельскіх, Сангушак, Чартарыйскіх, геральдыка Рэчы Паспалітай і Жамойцкага стараства (сучаснй Літвы), сеняшніе гербы Віцебскай і Гомельскай вобласці, а таксама гарадскія гербы Магілева і Рэчыцы… Выява конніка, які ляціць за ворагам — потаемная надзея на тое, что хоць нехта абароніць…

Якой бы ні была Пагоня — белы рыцар на белым кані, лазурны коннік на сярэбраным, з папонкаю ці без яе, з ножнамі ці з адным толькі мячом – ен заўседы ляціць на Захад. За кім? Чаму? Колькі яму скакаць? Дзе зваліцца ў смяротнай немачы слаўны конь? Калі, калі ўжо стоміцца рука конніка?

Няхай бы — ніколі.

Бо калі нават Пагоня перастане быць Пагоняю — тады, напэўна, скончыцца свет.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (5) Последнее сообщение
Larysa аватар

Дзякуй, Ганна, за артыкул... i за Аксамiтавую Беларусь.

Dziunaya аватар

Максім Багдановіч
"Пагоня"

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах, -
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
І ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца коні, -
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі - гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?


Біце ў сэрцы іх - біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...


Маці родная, Маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..


Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.


1916 год

Veronchik аватар

Интересная статья) Спасибо) Побольше бы таких статей про Беларусь на белорусском женском портале)))

И действительно, почему конник всегда обращён на Запад? А как же нападки татара-монгол с юго-востока? да и с других сторон других противников?

Dziunaya аватар

На Запад конник обращён, возможно, потому, что важнейшими противниками ВКЛ были крестоносцы. Татаро-монголов никогда не было на наших землях, они даже были нашими союзниками в борьбе с Тевтонским орденом. А остальные стороны... Во-первых, как-то глупо изображать Погоню вниз головой))) во-вторых, у такой мощной державы как ВКЛ других противников не было.

Veronchik аватар

Эстетически понятно, что это наиболее приемлемый ракурс изображения всадника: либо вправо либо влево)))

А насчёт противников Вы не совсем правы. Согласно истории главным соперником ВКЛ было Московское государство в борьбе за господство в восточной Европе. А с Польшей ВКЛ с 14 в. состояла в союзе (Кревская уния), в результате чего позже в 16 в. была образована Речь Посполитая, которая и прекратила своё существование в 18 в. когда вся территория бывшего княжества вошла в состав Российской империи.

Хотя, конечно, крестоноцы тоже "давали жару" )))

#
Система Orphus