Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Спецыялізацыя

Кожная краіна — чым-небуздзь да вылучаецца сярод суседзяў.

Германія, напрыклад — якасцю. Усе, за што бярэцца аккуратны немец, будзе зроблена як след: надзейна, дыхтоўна, дакладна.

Англія — звычкай. Як пілі у каралевства гарбату а пятай гадзіне пры каралеве Вікторыі — так пьюць і пры Елізавеце і будуць піць пры каралі Уільяме ці Гарры.

Францыя — каханнем і круасанамі. І адно, і другое ў іх — вытанчанае, хупавае, хрусткае, пяшчотнае, еў бы і еў.

А чым вылучаецца Беларусь?

Напэўна, чысціней.

І сапраўды: нідзе не знойдзеш такіх чысцюткіх праспектаў, вымытых вакзалаў, блішчастых рэек, сонечных вакенцаў, ледзь не з мылам памытых тратуараў і свежых палосак пешаходных пераходаў. Прынята лічыць, што гэтая чысціня — прадмет асаблівага клопату кіраўнікоў дзяржавы, але ж насамрэч чысціня — ў характары беларуса. Асабліва чысціня праспекта — раптам які госць паедзе, а ў нас не прыбрана.

Яшчэ — дзяўчынамі.

000280_37017.jpg

Летуценныя падарожнікі ў адзін голас кажуць, што менавіта на Беларусі жывуць самыя прыгожыя дзяўчаты ў Еўропе. І не дзіва: мангола-татарскага ярма ў нас не было, каб пераблытаць славянскія гены з мангольскай крывёю, таму шмат нараджаецца бялявых дзяўчын з блакітнымі вачыма — сапраўдных славянак, чыстакроўных і пародзістых.

Таксама — прыродай.

000410_290420.jpg

Няма ў нас ані мора, ані гор, не квітнеюць персікі і сакуры, не лятаюць розныя калібры, але карабельныя сосны, азалочаныя сонцам, махнатыя елкі, падбітыя ландышамі, пралескавыя купіны ды люстэркавыя азёры ў нас — лепшыя на ўвесь свет.

Былі вы ў беларускім лесе, калі прагрэецца на сонцы смарагдавы мох, калі напоіць паветра пах гарачае сасновае смалы, калі высунуцца з травы шакаладныя баравікі і сыпануць па трапінках рудыя ліскі? Тады вы ведаеце, што лепей за беларускую прыроду ў свеце няма.

У дадатак — ежай.

000414_834610.jpg

Простая, але з хітрынкай: драная смажаная картопля, у сярэдзіне якой раптам знойдзеш сакавіты кавалак мяса, блін-скавароднік, які выглядае салідна, а есца — пяшчотна, знакамітая шкварка, нечакана салодкая і хрусткая, нібы той круасан…

І напрыканцы — няверам. У тое, што мы не такія, як усе. У тое, што мы — асобныя. У тое, што ў нас самыя чыстыя вуліцы, самыя прыгожыя дзяўчаты, самая чароўная прырода, самая смачная ежа. Няверам у тое, што ў кожнага з нас ёсць Радзіма — лепшая ў свеце.

Таму што — наша.  

Фото: belarus.by

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (7) Последнее сообщение
Natali16 аватар

Прырода, дзяучаты, гасцiннасць

zoloto аватар

Як добра!

Белка аватар

Дзякуй

Dziunaya аватар

Так... 

Lapka аватар

Исключений везде хватает.

Larysa аватар

Дзякуй за артыкул! я б яшчэ адзначыла працавітасць беларусаў.

Нежность аватар

#
Система Orphus