Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Мае людзі на балоце

Мае продкі — гэта пінская шляхта дый гомельскія землепашцы.

Продкі майго мужа — тыя самыя людзі на балоце, з якіх ёсць пайшла глыбінная Беларусь, таемная, маўклівая, але такая моцная — ніякай рускай шашкай ды нямецкай куляй не перашыбіць. Старадаўняя Тураўшчына, прыпяцкія берагі, палесскія гушчары ды векавое балота — радзіма маіх сваякоў.

Валянціна і Еўдакім Субаты родам з адной вескі, якая губляецца ў неабсяжных балатах Тураўшчыны.

untitled-2.jpg

Хільчыцы — так называецца калыска гэтай галінкі нашага роду. Ні шашы, ні чыгункі, ні гістарычных помнікаў у Хільчыцах няма, нават на кані дабрацца да іх, асабліва калі разліваюцца рэкі ды напойваюцца вадой балаты, вельмі праблематычна.

Таму жылі людзі ў Хільчыцах асобкам, нібыта ў баку ад грукастага шляху гісторыі. Да апошняга часу ў хатах былі земляныя падлогі, у пакоях побач з людзмі жылі ягняты ды цяляты, ніколі не было толкам рэвалюцый і перабудоў, і жыцце ішло неяк само сабою.

Але і там, на балоце, здараліся неверагодныя падзеі і дзіўныя выпадкі. Яны засталіся ў памяці сям’і невялічкімі замалеўкамі, нібыта зробленымі грыфелем на выбеленным баку гарачай печкі. У такім выглядзе захаваю іх і я.

Валіна маці, баба Аўдзюля, якая выхавала дзвюх дачок у вялікай строгасці, натуральна, была таксама некалі маладой. Аднойчы высветлілася, што некалі за красуню Аўдзюлю сваталася ледзь не ўся веска, бо і працавітая, і прыгожая, і гэтак далей. Аднак дзеўка не пагаджалася ні на каго. Бацькі ўжо падшукалі ей партыю: разумны, рукасты хлопец, Сярожка, лепшы цясляр у Хільчыцах і наваколлі, зладзілі, згаварыліся — ранкам прачнуліся, а Аўдзюлі няма. Збегла. Сталі шукаць — знайшлі ў суседняй весцы, ужо замужам за нейкім чалавекам. Як, што, перапужаліся, а той хоць бы што, замужам і ўсе тут. Праз год вярнулася дахаты — не спадабалася. Троху пасядзела ў бацькоўскай хаце пад так бы мовіць хатнім арыштам, а калі выйшла — з’явілася на Сярожкіным двары: ну, ладна, бяры мяне замуж. А ён і не адмовіўся.

Маці Еўдакіма, Марыя, з дзяцінства была вельмі разважлівай і сур’езнай дзяўчынай. Ніякіх сопляў, слёз, дзявочых скавытанняў і ўздыхаў. Нават калі прыспеў час ражаць дзіця, яна па-гаспадарску прыкінула, што малы з’явіцца акурат у самыя палявыя работы, і вырашыла хлопца падштурхнуць. Пару раз яна прыгнула з печы на падлогу, роды, натуральна, пачаліся, хлопец нарадзіўся багатыром, быў накормлены і ўладкаваны ў ладную калыску, а Марыя — на поле, бо трэба ж ураджай камусьці сабіраць!

Марыйкін муж, Павал, таксама быў чалавекам малаэмацыйным. На жонку ён ніколі не лаяўся, пугай таксама не перацягваў, але, калі ежа стаяла ў печы, а не на стале, моўчкі разварочваўся і сыходзіў з хаты. Заслонку сам ніколі не адчыняў. Калі ў вайну на балота занесла немцаў, менавіта Паўла яны паставілі старастам. Але ж ён так стараставаў на весцы, што партызанам у хільчыцкім лесе жылося значна лепш, чым немцам у камендатуры. Нават НКВД пасля перамогі не мела да Паўла ніякіх пытанняў.

Было калісь у Хільчыцах весела і шматлюдна: працавалі, потым пелі, танцавалі, смажылі сала на марагу. Зараз, канешне, там значна цішэй.

untitled-3.jpg

Аднак дасёння жывуць там маўклівыя, сур’езныя людзі на балоце, працуюць на сваей неўрадлівай, але ўлюбёнай зямлі, нараджаюць дзетак і выпраўляюць іх у свет, туды, дзе пра балота прачытаеш толькі ў кніжках.

Фота: Katsevich V., Maxim Ivakin, foto-planeta.com

 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (13) Последнее сообщение
Larysa аватар

Дзякуй за артыкул! Вельмі прыемна было зноў пачытаць гісторыю з рубрыкі, аматаркай каторай я з'яўляюся Happy

заўважыла, што Аксамітавая Беларусь друкуецца выключна па нядзелях, калі колькасць чытачоў значна меньшая. здагадваюся, што ў панадзелак будзе нешта асабліва важнае і цікавае, але....   

і ўсё роўна, вялікі дзякуй!

Анна Северинец аватар

Між іншым я заўседы спадзяюся на вас, Ларыса, калі дасылаю чарговую "аксамітавую" галоўнаму рэдактару Думаю: няхай невялікія рэйтынгі, але ж нашай Лары гэта падабацецца....  Дзякуй вам! Вы і іншыя чытачы Аксамітавай - галоўныя яе стваральнікі:)))))) без вас я б не пісала:)))))

Veronchik аватар

хацелася б болей таких артыкулау) але не только пра лёс Вашага роду, але и иншых беларуских дынастый )))А)

Анна Северинец аватар

калісьці я прапанавала чытачам дасылаць мне такія гісторыі, каб я іх апрацоўвала і змяшчала ў рубрыцы. Але неяк не атрымалася: даслала свой аповед толькі Анфіса, але яна і сама - чалавек творчы, у хуткім часе сама напісала пра гэта ў блоге:))

Але дзякуй за прапанову: Раптам падумалася, што было б цікава наогул пра беларускія дынасціі напісаць, без дачынення да Вельвета.... Ух, якая добрая ідэя! Дзякуй! Абавязкова вазьмуся!!!! 

Veronchik аватар

Тады, будзем чакаць)) Для мяне - тэма гiсторыi Радзiмы - адна з найцiкавейшых

Veronchik аватар

 прыгнула з печы на падлогу, роды, натуральна, пачаліся..." - Неверагодна, але факт

Анна Северинец аватар

Кожны раз ,калі прыходзіцца ражаць () я ўспамінаю бабу Марушку...

HH аватар

Я думала, раньше были строгие нравы. Как она ушла от мужа, домой вернулась, сама  пришла к Сергею? 

Анна Северинец аватар

И я удивилась:)))) Но так было:)))) Они, кстати, прожили всю жизнь нерасписанные:))) Мне свекровь в свое время на основании этого тож такой вариант предлагала У этих людей на балоте - своя нравственность:))) Там очень сильно свой мир:)))) Этим они мне и нравятся:))))

Deniz аватар

zoloto аватар

А я заўсёды казала, што беларусы - "дзікія" людзі, у добрым сэнсе гэтага слова. У мяне бабуля з дзедам таксама без штампу ў пашпарце пражылі. Дзякуй за артыкул!

Gina аватар

Вельмi цiкава!

Natali16 аватар

Вельмі прыемна чытаць!

Чакаю наступных апавяданняў!

#
Система Orphus