Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Любыя Солы

Маленькая весачка ля Смаргоні.

Як на ўсім беларускім Захадзе, чысценька, заможна, сытна, рамонкі і ліліі ў палісадах, картопля і агуркі ў полі, тлустыя каты на завалінках, упрыгожаныя крыжы ды цагляныя каплічкі ля першай і апошняй камяніцы…

Што мы ведаем пра Солы?  Нічога…

Між тым менавіта тут, на чыгуначнай станцыі (вось яна, маленькая, жоўта-белая, падобная да соцень маленькіх станцыяў беларускай чыгункі) 4 студзеня 1917 года было падпісана пагадненне паміж Саветамі і немцамі, па якім увесь фронт Першай Сусветнай ад Відзаў да Прыпяці спыняў агонь —праз 10 дзен тое пагадненне набыла афіцыйны статус у знакамітым Брэст-Літоўску…

Дзіўны лес, падобны да лесу ўсей нашай краіны: стаяць на перакрыжаванні сусветнай гісторыі і ўсе роўна заставацца таямніцай нават для ўласных жыхароў…

Лес Солаў сапраўды лес Беларусі

Па камянях знакамітага касцёла Маці Божай Ружанцовай,  які высіцца ў самым центры мястэчка, можна выкладаць беларускую гісторыю…

neoborokko-8.jpg

Закладзены у 1544 годзе на грошы віленскага ваяводы, ці дакладней —ягонай жонкі, Галышкі Радзівіл, упрыгожаны і ўзноўлены полацкім ваяводам Янам Кішкам, побач пабудавана школа і нанятыя два кантары.

У 1656 годзе спалены падчас вайны з Расіяй. Адноўлены ў 1699 годзе жанарскім старастай Станіславам Пазняком,  але у 1797 годзе спалены разам з Соламі подчас пайстання Касцюшкі.

Адразу ж на гэтым месцы узведзены новы драўляны храм, але праз 15 год і ён знікае ў полымі напалеонаўскага нашэсця…

У 1849 зноў пабудаваны, у 1915 —спалены Першай Сусветнай… У 1926 пабудаваны  народам, які збіраў грошы і працаваў на будоўлі ў вольны час.

Падобнага на гэты касцёл няма па усім каталіцкім свеце

Па-першае, храм асіметрычны, супраць кананічнага парадку, таму што солаўскі дойлід Адам Дубановіч быў упэўнены:  толькі свабодная творчасць любая пану Богу.

Па-другое, ён дзіўна распісаны чароўнымі фрэскамі, на якіх Маці  Божая ўратоўвае беларусаў не ад дземанаў і бесаў, а ад расейцаў і бальшавікоў: вось яна с Нябесным Воінствам узначальвае войскі Пілсуцкага, вось — з неба назірае за смерцю здраднікаў…

 soly_8.jpg 

Петра Сергіевіч — так звалі беларускага, майстра, які распісваў касцёл…

Між тым гісторыя працягваецца: у 1949 годзе, калі савецкая улада канчаткова асела ў Солах, сольскі ксёндз Вацлаў Бекіш был араставаны і высланы, але сольцы чатыры гады самі хадзілі ў храм і самастойна маліліся Матцы Боскай…

Калі Саветы накіравалі ўкасцёл падводы с зернем (Анавошта ж саветам касцёл? Толькі збожжа хаваць), сольскія жанчыны палеглі на дарогу перад падводамі, а мужчыны сталі ўдзвярах з тапарамі: забівайце нас, а потым ваязіця сваёзбожжа…

І храм пакінулі вернікам.

Праз вякі Маці Божая Ружанцовая працірае міласць сваю над касцёлам, над Соламі, над Беларуссю, збірае Нябеснае Воінства, бароніць сыноў сваіх і дачок…

Вы аб гэтым не ведалі?

А вы завітайце у Солы…

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (6) Последнее сообщение
Alesja аватар

Уже завитали Happy

Joyful аватар

Larysa аватар

Цяпер буду ведаць... здаецца, нічога пра Беларусь не ведаю.. Дзякуй за артыкул.

Deniz аватар

Оказывается история наука , что дышло, куды павярнуу -туды и выйшла.

Кто платит, тот и получает свою историю государтсва белорусского. То красные хорошие, то белые. И никогда нам молодым и через сто лет не узнать кто был правым, кто виноватым!

Я1950 аватар

Я нарадзилася у Солах,там магилы маих продкау,жывуць сваяки,у тым касцеле хрысцила,яще у савецки час,тайна ,сына .Вельми люблю Солы,хаця,на жаль,рэдка там бываю.Касцел сапрауды прыгожы.Маци многа расказавала пра той час ,яки яна называла польским,там стаиць наша хата,але там дауно ужо жывуць чужыя людзи.Зараз я бачу Солы тольки праз акно цягника,бо бываю на Беларуси вельми рздка,жыву у Эстонии,але мову ведаю-вучылася у свой час у беларускай школе.Цикава,ци есць такия школы цяпер?Ци тольки усе расейскае?Бачу як кожны народ шануе свае ,нацыянальнае.А Солы сапрауды цихи куток Беларуси,раней Польшчы.

Анна Северинец аватар

Ой, як прыемна побачыць сапраўдную сальчанку! Дарэчы, а як называліся жыхары Солаў? Сальчане? Сольцы? Саляне?

Што ж тычыцца вашага пытання - школы есць, але няшмат. Яшчэ меней сапраўдных настаўнікаў. Але. здаецца, сапраўдных настаўнікаў няшмат па ўсім свеце:))) Таму - вялікі дзякуй тым вучням, якія нават праз годы, на чужыне, памятаюць і Солы, і мову:))))

#
Система Orphus