Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Літвінскі дэтэктыў

Шырокі і прыгожы Віленскі Шлях.

Роўнаю стужкай уецца ён праз густыя лясы, неабсяжныя палі, то хаваецца паміж горак, то з’яўляецца на крутым ўзбярэжжы…

Розны люд цягнецца па стужцы да багатай Вільні: і кемлівыя гандляры, і працавітыя сяляне, і заможныя шляхцічы, і іншаземныя авантурысты…

Шумны, гаварлівы удзень Віленскі Шлях, і жахлівы — уначы. Ніводны: ані гандляр, ані шляхціч, ані авантурыст — не высуне носа на Шлях ні па якой спатрэбе.

8848.jpg

Увосень 1497 года з’явілася ля Ашмян страшэнная банда, якая палявала ўздоўж Віленскага Шляху. Нападалі на хутары, рабавалі под чыстую і забiвалі: і старога, і малога, і гаспадыню, і халопаў, не шкадавалі нікога.

Жыцця не стала нідзе: Ашмяны,  Гальшаны, Солы, нават Вільня — скукожыліся ў смяротнай жудасці. Што ні тыдзень, то жахлівая навіна: Радзевічаў парэзалі, у Плебані забілі, у Старых Кушалянах абрабавалі…

Паляцелі чорнымі качкамі скаргі да Сігізмунда: абарані, вялікі князь, зрабі што-небудзь з праклятаю бандай…

Абвясціў вялікі князь: хто банду зловіць і галоўнага забойцу прывядзе, таму — тры мяхі залатых і каня з амуніцыяй за гэта. 

Панаехала паляўнічых — ажно скалануўся Віленскі Шлях пад капытамі коней.

А праз месяц тыя, хто застаўся у жывых, унасілі ногі па тым жа Шляху, толькі пыл стаяў па весках: з асаблівай жорсткасцю расправілася банда з паловай ваяроў.

Ізноў стогне і пакутуе Літва: вялікі князь, уратуй, няма жыцця ад банды!

І тады пасылае князь у Ашмяны мінскага суддзю Ваньковіча — няма на нашых землях больш разумнага, смелага і непадкупнага суддзі. Слава пра Ваньковіча ідзе па ўсіх землях Вялікага Княства —няма такой справы, якую не разблытаў бы мінскі суддзя.

Перш-наперш паехаў Ваньковіч по хутарах, па шляхецкіх дварах, па карчмах — дзе што кажуць, аб чым ідзе гаворка, хто каго называе, хто каго памінае… Шмат слухае Ваньковіч,  мала што кажа…

Але ў адзін двор ездіць усё часцей.

Жыве там прыгожая пані — валасы залатыя, вочы блакiтныя, рукі тонкія, Ядвіга Русіноўская, маладая ўдава. Два гады таму, акурат перад тым, як аб’явілася на шляху банда, забілі невядомыя ядвігінага мужа пярначом па галаве.

Тыдзень, месяц, два, тры… Банда ўсе палюе… Ваньковіч маўчыць. Паўгода, сем месяцаў… Забойствы, крадзяжы… Ваньковіч маўчыць. Не можа знайсці банды…

Выклікае вялікі князь Сігізмунд суддзю: ну што, дзе банда? Навошта ты нам? Няўжо хлусня — твой вялікі розум? Ці зачаравала цябе маладая пані? Але ж покуль ты з Ядвігаю паланезы слухаеш, заглынаецца крывёю Віленскі  Шлях…

Усхапіўся Ваньковіч: «Яшчэ не было такога злодзея, якога не злавіў бы Ваньковіч! Калі за тры месяцы не адшукаю — упаду на вострую шаблю!»

Месяц прайшоў — не поймана банда.

Два прайшло — не, не поймана.

«Ваньковіч, адмоўся ад свайго слова, не падай на саблю, жыцце даражэй за гонар!»

Два месяца і два тыдні прайшло — гуляе банда.

«Ваньковіч, ты ж ажаніцца абяцаў, я дзетак хацела нарадзіць табе, адмоўся ад слова!»

Два месяца і тры тыдні…

Зачыніўўся у сваім пакоі Ваньковіч, п’е чорна, п’е з ранку да ранку, да смерці гатуецца — няма жыцця ўляхціцу, калі слова не ўтрымае.

Апрыканца чацвертага тыдня да суседзяў Русіноўскіх завіталі аршанскія хлопцы — прыехалі банду лавіць. Дужыя, моцныя, да зубоў узброенныя: «Ну, зараз мы зловім банду, якую сам Ваньковіч не знайшоў!»

А банду і лавіць не трэба — вось яна, пад сценамі, грукаюць у дзверы, ляскаюць пярначамі: адчыняй!!!

Пасеклі, пабілі аршанцаў — полны двор крыві, гаспадар с гаспадыняю амаль не дыхаюць, цягнуць іх бандзюкі на задні двор на лютую смерць…

 slide0009_image015.gif 

І тут расчыняюцца вароты хлева: Ваньковіч! Салдаты! Засада!

Пайшла бойка — не на жыцце… Рубяцца хлопцы — стогн стаіць па ўсім Шляху… Глядзіце: а гэта ён, галоўны, той, які загады раздаваў і на смерць лютую чалавекаў спасылаў, вось ён, імчыць на гарачым кані да леса….

Кінуліся ваньковічавы ваяры, прыцягнулі галоўнага да Ваньковіча, вось стаіць злодзей перад суддзей на каленях, чорная маска, чорнае адзенне, чорная злоба у грудзях…

  • Думаеш, узрадуешся, калі пабачыш, хто я? — пытаецца ў суддзі.
  • Я ведаю, хто ты, — адказвае Ваньковіч і выходзіць з пакоя.

Так, так, мае каханыя чытачы. Калі ў вас ад здагадкі захаланула сэрца — як яно выла і пакутвала ў Ваньковіча!

Залатыя валасы, галубыя вочы, тонкія рукі… Пані Ядвіга.

Ужо пасля таго, як Русіноўскую адвезлі на шыбеніцу, Ваньковіч распавёў аднаму чалавеку ў гальшанскай карчме, як зайшоў ён аднойчы ў патаемным пакой ядвігінай сядзібы і ўбачыў там калекцыю зброі: добрая калекцыя, такой у маршалка віленскага не пабачыш… Асабліва вабіў пярнач: стары, цудоўна ізукрашаны, востры… Ядвіга патлумачыла: муж, нябожчык, зброю збіраў…

А потым заўважыў Ваньковіч: вось востры пярнач, дакрануцца страшна, а вось — затупіўся, нібіта рубілі ім ноччу тлустыя дрэвы… А вось — зноўку востры… Зноўку — тупы… І ўспомніў ён, як казалі людзі ў карчмах, нібыта на тварах забітых было здзіўленне, а не жах… І што вароты злодзеі не ламалі, нібыта самі гаспадары смерць сваю на двор пускалі… Нібыта і не смерць гэта была, а бедная, гаротная дзяўчына…

Перад смерцю Ядвіга жалілася вартаўніку: не хацела я самотнай бабскай долі, не хацела кашулі праць ды малым насы падціраць, а што жыцце ў людей забірала, з мужа пачаўшы — так навошта ім тое жыцце, у якім, акрамя кашуляў і саплівых насоў, і няма нічога…

Забыўся на слезы Віленскі Шлях. Не таму, што памяць у Шляхоў кароткая, не.Колькі яшчэ ж было ў ягоным жыцці бандзітаў і забойцаў — век плакаць, не выплакаць.

Ваньковічаў ў значна меней.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (9) Последнее сообщение
Xindi аватар

  плохая  Ядвіга ((( 

  а Ваньковіч "шпион" еще тот   ))) 

.......................................

   Анна !   ,  хороший рассказ ( красиво звучит  на "мове" ) ,  а ці праўда ?

Анна Северинец аватар

Гэтую гісторыю недзе ў народных перакладах, здаецца, раскапаў Караткевіч. Я  сама даведалася аб ей месяц таму, толькі на экскурсіі. Есць нейкія звесткі аб Ваньковічы ў сеціве, а таксама есць п'еса Дударава, якая называецца, здаецца, Ядвіга. Так што ўсе гэта праўда, усе гэта - наша гісторыя, мабыць, крышку афарбаваная фантазіяй аўтараў - ну, і маёй:)))))

Xindi аватар

спасибо     за возможность     узнать  

Иришка-Коврижка аватар

напоминает "Дзiкае паляванне"  Караткевича. наверно этой историей и навеяло?

Спасибо

Dziunaya аватар

А я спачатку падумала, што гэта можа быць яе муж. Збег ад жонкі і пайшоў рубіць.

Лира аватар

Большое спасибо, Анна, за этот инетерснейший и очень познавательный проект, за то, что он на беларускай мове. Респект вам, как говорится, и уважуха! Читаю каждую историю.

Сalumniado аватар

Гэтых паненак Ядвiг i зараз, у цяперашнiм часе поуна. Толькi яны сябе iнакш паводзяць, а сутнасць у iх такая ж - драпежнiцы...

Alesja аватар

Спасибо, Анечка, за напоминание истории и экскурсии 

Larysa аватар

Дзякуй за артыкул ды за рубрыку навогул!

#
Система Orphus