Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Краіна ваўкалакаў

«На поўнач ад алізонаў жывуць скіфы-земляробцы…»

«Яны сеюць хлеб не на ежу, а на продаж. А вышэй за іх жывуць неўры, а на поўнач ад неўраў, здаецца, ўжо бязлюдная зямля. Неўрам давялося пакінуць сваю краіну з-за цмокаў, таму што не толькі іх краіна спарадзіла мноства гадаў, але яшчэ больш прыпаўзло іх з пустыні.

Неўры, відаць што, чарадзеі. Скіфы сцвярджаюць, што кожны неўр штогод на колькі дзён пераўтвараецца ў ваўка, а потым зноўку становіцца чалавекам».

moon_werewolf.jpg

Гэтыя словы — урывак з «Гісторыі» Герадота, напісанай за пяцсот год да Нараджэння Хрыстова. Між іншым, першыя словы ў сусветнай літаратуры, якія тычацца беларусаў.

Племя паміж скіфамі і пустыняй. Людзі, якія вядуць несупынную барацьбу з балотнымі цмокамі. Ваўкалакі. Нашыя паўказачныя продкі.

Дарэчы, не толькі Герадот пужаў чытачоў беларускімі ваўкалакамі.

Сэр Мантэгю Саммерс, каталіцкі святар 18 стагоддзя, вядомы тамтэйшы даследчык аккульцізма, аўтар кнігі «Гісторыя вядзмарства і дэманалогіі», таксама сцвярджае:

Найбольшая колькасць крывасмокаў і ваўкалакаў ва ўсёй Еўропе — менавіта на ўсходзе Польшчы дый у заходняй расійскай дрыгве (канешне, сэр Мантэгю меў на ўвазе Беларусь, але ж на той час цмокі і гады нарэшце амаль знішчылі краіну казачных неўраў, падзяліўшы яе паміж моцнымі дзяржавамі — нават уласнага імя не пакінулі).

А вось знакаміты расійскі фалькларыст Афанасьеў імя краіны ваўкалакаў памятаў:

«У нас казкі пра злосных крывасмокаў захаваліся на Украіне і Беларусі; гэта нябожчыкі, якія пры жыцці былі ваўкалакамі і наогул людзьмі дрэннымі, сярод якіх самазабойцы, вераадступнікі і тыя, на якіх накладзены бацькоўскі праклен».  

Ды што тут казаць!

Наш Усяслаў Чарадзей, першы беларускі князь, бацька беларускае дзяржавы, по сведчанні шматлікіх летапісаў — самы што ні на ёсць ваўкалак: абернецца шэрым ваўком, бяжыць да кіеўскіх муроў, да наўгародскіх камянёў, глядзіць палымянымі вачыма, сцераже радзіму ад хітрага ворага…

Аднойчы я набыла ў кнігарні шыкоўна выдадзеную кніжку казак Караткевіча: на вокладцы ляцела залатое лісце, а на адным з лістоў сядзела, трымаючыся кіпцюрыкамі за край, калмаценькае чарцяня.

Толькі дома я зазірнула ў самыя казкі.

Цмокі, ваўкалакі, чэрці, ведзьмакі, страшэнныя хвастатыя каты з крывавымі ўсмешкамі, нейкія вужакі ў каронах, прыгажуні на дне балоцістай ракі…

 

Такія казкі у майго народа.

Між іншым, мае дзеці зусім не спужаліся — з вялікім задавальненнем разглядалі яны і катоў, і мертвых прыгажунь, рагаталі над вужамі і ладзілі з падручных матэрыялаў залатыя лісцікі і чарцянят… Сапраўдныя дзеці краіны ваўкалакаў.

А што дрэннага, нарэшце, у тым, каб ператварыцца на колькі дзен у ваўка?

Цішыня, сцюдзены начны мароз, ледзяны подых ветра — і ты, моцны, нябачны, чароўны, недасяжны ні для якіх цмокаў…

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (7) Последнее сообщение
Сигрун аватар

Обожаю эту легенду. Душа воет

Dziunaya аватар

Дарэчы, ваўкалакі ёсць і сярод нас... Калі памятаеце пост Альвара... 

Natali16 аватар

Каталiцкi святар меу раду, пэуна адчуу, што я нашчадак краiны ваукалакау ( артыкул пра Сярэднявечча)

Xindi аватар

    

Larysa аватар

Вялiкi дзякуй за артыкул! Атрымала неверагоднае задавальненне! i пост Альвара таксама ўспомнiла! 

Alvaro аватар

Далучайцеся да адзінокага ваўкалаку. Будзе ўсім яшчэ адна казачка. 

Marinika аватар

"Цмокі, ваўкалакі, чэрці, ведзьмакі, страшэнныя хвастатыя каты з крывавымі ўсмешкамі, нейкія вужакі ў каронах, прыгажуні на дне балоцістай ракі…Такія казкі у майго народа."

Так і не толькі ж казкі! Колькі паданняў і легенд складзена аб дзяўчынах, якія кінуліся з абрыву ў раку, з-за няшчаснага кахання, і не знайшоўшы месца ў замагільным свеце,  наведваюць наш свет, і аб цэрквах, якія пайшлі пад зямлю (або возера), і пра розных нячысцікаў - Вадзяников, Лешых , Русалак, Змеяў ... І што самае цікавае - усё гэта знайшло адлюстраванне ў назвах зямлі беларускай ...

Збяруся як-небудзь - кнігу (або для пачатку артыкул) напішу ...

Вялікі дзякуй, Ганна, цудоўны пост - вельмі цікавы, ды к таму ж падымае нацыянальную самасвядомасць 

#
Система Orphus