Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Беларускія дынастыі. Радавод Юлі Фраловай

Паплечнік Адама Міцкевіча, пасажырка «Тытаніка», оперная спявачка, місіянерка-евангелістка ...

Гісторыя мінскай сям’і Фраловых-Петрашкевічаў сапраўды падобная на авантурны раман!

«Мяне завуць Юлія Яўгенаўна Фралова, я нарадзілася 16 лютага 1976 года ў горадзе Мінске. І мне сапраўды ёсць што распавесці пра маіх продкаў.

Па боку мамы нас налічваецца пяць пакаленняў, якія жылі і жывуць у Менску. Мая прабабушка Вольга Васільеўна Слабуха, 1900 года нараджэння, дачка Паліны (якая таксама нарадзілася ў Менску), выхоўвалася ў доме пана Мрачкоўскага.
Прозвішча Мрачкоўскія — вядомае ў дарэвалюцыйным Менску. Мрачкоўскія сустракаюцца сярод духавенства, шляхты, домаўладальнікаў.»

Вось што пісала пра адну з Мрачкоўскіх Стэфанія Станюта:

«Што да Мрачкоўскай, то, на жаль, сёння пра яе мала хто ведае, хаця яна была вельмі цікавай жанчынай і таленавітай мастачкай. Ейны ўласны дом ды іншыя дамы, што належалі яе бацьку, стаялі там, дзе цяпер вуліца Захарава выходзіць да плошчы Перамогі — якраз за хлебнай крамай на рагу. Дарэчы, калі Кругер у 1906 годзе адкрываў сваю Рысавальную школу ў Мінску, вялікую матэрыяльную, так бы мовіць, спонсарскую, дапамогу ёй аказала менавіта гэтая жанчына-мецэнатка.»

Партрэт Пальміры Мрачкоўскай, выкананы Я.Кругерам, вядомы далека за межамі нашай радзімы як ўзор тагачаснага жывапісу.

Па словам бабулі Камілы, прабабушку Вольгу аддалі замуж за кіраўніка маёнткам Стэфана Маслоўскага. Яшчэ, яна пабывала ў Нямеччыне недзе ў 1918 годздзе. У 1926 годздзе яна нарадзіла першую дачку Стэллу, якую забрала выхоўваць Пальміра Мрачкоўская (так, так, тая самая Пальміра! — А.С.). Я ведаю, што Стэлу называлі пляменніцай Пальміры. Мецэнатка Пальміра Мрачкоўская — цікавая і вядомая асоба для Менску, мастачка і дабрадзейка. Кажуць, што яна была на Тытаніку і выжыла. Пра Пальміру Мрачкоўскую і зараз пішуць артыкулы і даследуюць яе асобу.

Пальміра Мрачкоўская. Партрэт Я.Кругер.

palmira_mrachkouskaya._partret_ya.krugera.jpg

Потым у 1929 годздзе нарадзілася мая бабуля Каміла. Яны жылі спачатку на Слаўным перавулку, у прабабушкі быў свой дом, але потым у 30-х яны былі змушаныя з'ехаць з яго, прабабушку пасадзілі ў вязніцу, па словам сваякоў, за паходжанне, а дом забралі. Але я думаю, што не за паходжанне, але за сувязі з Мрачкоўскімі. Ёсць чуткі, што прабабушка была няшлюбнай дачкой пана Мрачкоўскага.

Прабабушку называлі барыняй, Пані, а яна смяялася:  «Якая Пані, калі такое жыццё было цяжкое і прыходзілася працаваць у розных мейсцах?» Яна любіла прыгожыя сукенкі з дарагіх тканяў, пад сукенкай апранала шмат белых кружэўных падсукенак. Яна была глыбока веруючай жанчынай, не любіла Сталіна і ўладу бальшавікоў. Памерла ў 1964 г.

Камiла

fralovy_kamila.jpg

Стэла перад вайной або на пачатку вайны з'ехала ў замежжа і не вярнулася, ня маем таксама ніякіх звестак пра яе.
У 1949 годздзе нарадзілася мая мама Людміла. Мама прыгожа малюе і піша гумарыстычныя вершы. Я толькі нядаўна зразумела, што атмасфера, інтэр’еры нашага дома адрознівалася ад атмасферы, мебелі ў маіх аднакласнікаў. Мама любіла гатаваць штосьці заходняе: французскае, італійскае. Бацькі мелі шмат кніжак, якія з ахвотай чыталі, мелі забароненую літаратуру, мелі здаровы погляд на палітычную сітуацыю ў краіне, на гісторыю.

Бацькі любілі слухаць Бітлз, Джо да Сена, Джо Кокера, італійскую музыку, джаз, блюз, Высоцкага, Акуджаву. Мой тата Яўген Мікалаевіч Фралоў нарадзіўся ў Куйбышевцы над Амурам, на Дальнім Усходзе, таму што дзед Мікалай быў ваенным. Тата – інжынер, мае 14 аўторскіх вынаходжанняў, адзначэнне «Вынаходзец СССР», два патэнты на вынаходства.

Мае продкі з татавага боку, Петрашкевічы, былі вучонымі, інжынерамі, музыкантамі і змагарамі. Петрашкевічы — старашляхецкі беларускі род. Ануфры Петрашкевіч (1794-1863), наш продак, пахаваны ў Вільне на Росах. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча, належаў да студэнцкай арганізацыі «Філаматы і Філарэты». Разам з іншымі «філаматамі» яго выслалі ў Падольск на 20 год. Ксаверы Петрашкевіч (1814-1887), сын Ануфрыя, вучоны і змагар за беларушчыну, быў на катарге ў Сібіры, а пахаваны ў Кракаве.

Зорка польскай оперы Ядзвiга Петрашкевич

zorka_polskay_opery_yadzviga_petrashkevich.jpg

Стэла, выхаванка панi Мрачкоўскай

stela_vyhavanka_pani_mrachkouskay.jpg

 Ядзя і Ніна

fralovy_prababka_volga_z_dachkoy_stelay.jpg

У 1855 годзе у Ануфрыя нарадзіўся Фларыян Петрашкевіч, які ажаніўся з Міхалінай Паталей і ў іх нарадзілася 5 сыноў. Адным з іх быў мой прадзед Валер'ян.

З боку прабабушкі Юзэфы сям'я паходзіць з Налібокаў, прозвішча: Гасюкі, Агейкі. Айцец прабабушкі Антон Гасюк быў даверанай асобай па судзебным справам барона Фальц-Фейна, якому належала Налібоская Пушча. З двух бакоў сям'і шмат  хто з'ехаў у Польшчу і Амерыку.

Сястра маёй бабулі Антаніны Міхаліны Петрашкевіч (Фраловай), Ядвіга, разам з прабабушкай Юзэфай выехала з Вільні ў 1957 годздзе ў Польшчу у горад Лодзь, дзе пахаваная мая прабабушка, дзе доўгі час жыла і памерла яна ў 2013 годзе.

Ядвіга Петрашкевіч — зорка Польскай оперы. Яна спявала ўсе вядучыя ролі оперы. Пасля была прафесарам  Музычнай Акадэміі ў горадзе Лодзь і выхавала шмат пакаленняў музыкантаў Польскай оперы. Мая цёця, Ганна-Марыя, сястра таты, дзяцінства правяла ў Вільні з Ядвігай Петрашкевіч. Яны жылі непадалёку ад Вострай Брамы, Ядвіга магла дазволіць сабе прыслугу. Цёця памятае беласнежны туалет, беласнежны абрус на стале, прыгожыя талеркі, з відэльцам заўсёды нож. А калі прыязжалі бацькі, то бок, мае бабуля з дзядуляй і хацелі Ганну-Марыю забраць на канікулы ў вёску дзеда, для цёці гэта быў вялікі стрэс. Бо калі яна пыталася, а дзе ў вас прыбіральня, ёй паказвалі на дрэва і казалі: «Вунь там». А там ня была прыбіральні, то бок, трэба была пад дрэва хадзіць. Цяжкі досвід для малой прынцэсачкі і сапсаванае лета.

Мая бабуля па боку таты — Антаніна-Міхаліна (Ніны) Петрашкевіч. Калі бабуля была маленькай, да іх заяжджала графіня Тышкевіч на гарбату і прасіла прабабушку, каб тая аддала на выхаванне маю бабушку, бо у графіні была 5 сыноў, а яна хацела дзяўчынку, але прабабушка не пагадзілася.

Айцец Ядвігі і Антаніны Міхаліны, мой прадзед Валер'ян, быў арганістым. Яны жылі на плебаніі пры касцёле. У доме прадедушкі была таксама пошта. Бабушка ўспамінае, што часта людзі прыходзілі ў начы і прасілі прадзеда: «Паночак, напішы адрас, трэба ліст выслаць». Іх сям'я была каталіцкай. Вёска, у якой жылі, называлася Хожава, што пад Маладзэчнам. Калі ў вёску прыйшлі бальшавікі, знайшліся тыя, якія сустракалі іх з хлебам і соллю. Мае сваякі вельмі здзівіліся гэтаму, аказалася, што ў вёсцы дзейнічала падпольная камуністычная арганізацыя на чале з Бураком. Калі пілавалі каталіцкі крыж, прабабушка Юзэфа са слязьмі ўпала на калені і пачала маліцца: «Божа! Спыні гэта!»

Пасля жонка гэтага Бурака казала, што часта глядзела, ці ёсць занавескі на вокнах майго прадеда. Бо калі б не было, гэта азначала б, што іх выслалі ў Сібір.

Тата, Оля и Юля

fralovy_tata_olya_i_yulya.jpg

Нiна и Мiкалай

nina_i_mikalay.jpg

Мама Людмiла и дачка Вольга

fralovy_mama_lyudmila_i_dachka_volga.jpg

 Ядзя і Ніна

fralovy_yadzya_i_nina.jpg

Прадзеда забіралі да вязніцы, трымалі ў халоднай вадзе, хацелі, каб супрацоўнічаў з новай уладай, ён адмовіўся. Потым вельмі хутка памёр, пахаваны ў Вільне ля касцёла Св. Пятра і Паўла. 
Дарэчы, наогул, на гісторыі маёй сям'і можна пабачыць гэту вялікую розніцу паміж Заходняй і Ўсходняй Беларуссю, паміж той тэрыторыяй, якая была пад бальшэвікамі і пад Польшчай. Вялікая розніца культуры, нраваў, жыцця верай, адносінамі паміж людзьмі. Камуністычны бязбожніцкі тэрор — вялікае зло, якое прынесла ў нашыя сем'і і краіну гора і праклён. Каб у нашых дзяцей і ўнукаў была будучыня, трэба падрахаваць мінулае, пакаяцца і адмовіцца ад усяго, што нават хаця б прыпамінала аб зле.

Святара, які мяне хрысціў, Пятра Пупіна, выслалі ў Сібір. Ён потым вярнуўся ў Беларусь, але хутка памёр, аслаблены лагерамі. Хрысціў ён мяне ў 1977 годздзе. Мая бабушка разам з дзедам Мікалаем Іванавічам Фраловым завезлі мяне маленькую ў Рубежевічы, каб ксёндз мог мяне ахрысціць. Дедушка ажаніўся з бабуляй адразу пасля вайны, узяў з ёй касцёльны шлюб. Бацькі бабулі спачатку вельмі хваляваліся: «Як гэта, полька выйдзе замуж за расейца?»

Але ж, што ж тут зрабіць, калі каханне?

Мама і тата з Папам Рымскім

fralovy_mama_i_tata_z_papam_rymskim.jpg

Юля Фралова — нявеста

yulya_fralova_-_nyavesta.jpg

Дед паходзіў з Саратаўскай вобласьці, з вёскі. Ён вельмі хацеў вучыцца, шмат кіламетраў хадзіў у школу, потым паступіў у Акадэмію Сувязі. Памёр ужо палкоўнікам у Баранавічах ва ўзросце 61 год. Быў ваенным саветнікам у Эгіпце, калі там быў канфлікт. Бабушка паезьдзіла з ім па ўсім савецкім звязе, жылі нават і ў землянках, была з ім таксама ў Эгіпце і распавядала шмат цікавага, і «забароненага».

Па Петрашкевічах мы атрымалі дар спеваў і акампанімэнту. Прадзед Валер'ян-арганіст, сястра бабушкі Ядзя-зорка оперы, мая сястра Вольга, якая жыве ў Польшчы -арганістка, а я — гітарыстка! Па гэтай жа лініі, думаю, Бог надзяліў нас духам змагарства і адвагі ісці супраць тячэння.

Па дзеду Фралову: імкненне ўвесь час вучыцца, пазнаваць, а таксама пачуццё справядлівасці.
Па мамінай лініі: каранныя менчукі, заўсёды цягнула мяне ў Парк Горкага, дзе калісьці стаяла ўсадзьба Мрачкоўскіх, дзе выхоўвалася мая прабабушка. З гэтага боку у нас таксама дар мастацкі, бо і мама, і Воля, і я — малюем, хоць не маем адукацыі ў гэтай сферы, тут жа і дар літарацкі, дар гумару і ўсяго нязвыклага, і вялікага.
Па двух баках: імкненне вандровак, адкрыцця сусвету, дапамогі людзям.

Што тычыцца мяне — усё проста: я скончыла ў Менску школу 146, 3 клясы правучылася музыцы ў школе 145, потым — БДУ як перакладчык у сферы бізнэсу, год вучылася ў Школе Журналістыкі ў Баранаваічах, скончыла  два курсы Багаслоўя ў Нямеччыне, зараз на 4 курсе Багаслоўя ў Польшчы, год працавала ва Ўніверсытэце, два гады - настаўніцай ангельскай мовы ў Польшчы, год — сакратаром Бюро Евангелізацыі ў Рыме, а потым — 11 год місіянерам-евангелізатарам у Міжнароднай Дыяконіі Евангелізацыі ў Нямеччыне і іншых краінах.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (1) Последнее сообщение
uchenyy аватар

Ганне +

#
Система Orphus