Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Беларускія дынастыі. Жаноцкасць у спадчыну

У гэтай сям’і каханне з першага позірку — самая частая нагода для шлюбу.

На адрас вельветавага праекту прыйшоў ліст ад нашай чытачкі, у якім яна распавядае пра самую прыгожую з усіх магчымых сямейных спадчын — каханне з першага позірку. Аўтар пажадала застацца невядомай, і не раскрыла таямніц бабуліных-дзядуліных імёнаў, але ж гісторыя гэтая настолькі кранальная і сапраўдная, што нават без імёнаў чытаецца як прыгожы раман пра сапраўднае каханне.

«Он ее защитит. Конечно, она сама сильная, и независимая, и умная, но он знал, в ней было больше женской слабости, чем в любой другой женщине, с которой его сводила жизнь».
Ф. Саган «Любите ли вы Брамса?»

bereza.jpeg

Хочацца шмат расказаць пра дынастыйныя рысы маіх продкаў. Пра тое, як ужо амаль стагоддзе яны выбіраюць для жыцця адное месца і абрабляюць сваю зямлю. Ці пра тое, что мой прадзед і яго дзеці (у тым ліку мой дзед) працавалі бугалтарамі, а я стала эканамістам.

Але раскажу пра самае патаемнае і амаль невыразнае — пра дынастыйную жаноцкасць, хай зусім не асаблівую, але адметную ў сваей жаночай слабасці, і пра наймацнейшых мужчын побач.

Маёй бабулі не было і 18, калі яны з малодшай сястрой засталіся адны ў бацькоўскай хаце пасля вайны. Бацькі не стала перад вайною, вайна забраламаці і брата, старэйшыя сёстры паспелі выйсці замуж перад вайною. Удваіх яны глядзелі гаспадарку, адраблялі норму ў калгасе за скрыню памідораў. Дзяўчыны былі вельмі сціплыя і тіхія, аднак не любілі іх у сяле. Чаму? Мабыць, сціпласць і маўклівасць падавалася за хітрынку. Так і трамаліся яны ўдваіх.

Вяртаючыся з вайны, рускі салдат спыніўся ў іх і застаўся жыць за мужа маей бабулі, хутка нарадзіўся сынок — мой дзядзька. Аднак праз колькі год мужчына паехаў у заробкі на радзіму і не вярнуўся.

Шмат прыйшлося перанесці маладой жанчыне, бо кожны ўскідваў на вочы байструк, да таго ж было слабае здароўе, траціла прытомнасць на працы ў полі.

Раз ішла яна ў горад, бо здароўе не дазваляла ехаць у аўтобусе, як і ў ніякім іншым транспарце. Спынілася машына — падвесці.

Бабуля, вядома, адмовілася, а шафер спытаў, як завуць ды ў якой весцы жыве, і сказаў, каб чакала ў нядзелю сватоў. Бабуля ўсміхнулася і забыла пра гэта.

У нядзелю, як і абяцаў, прыйшоў мой дзед з сваей матуляй у сваты.

Бабуля адмаўлялася як магла, бо і не ведала яго, і сын на руках, не хацела мужчыну жыцце псаваць такімі клопатамі. Аднак не пераканала яго намер, ды і маціўгаворвала: «Ідзі за яго, будзе цябе глядзець!»

hata.jpg

Як ажаніліся, прыехаў дзед у прымакі, і сталі мясцовыя яму вочы адкрываць, як яго жонка сына «нагуляла», а брыгадзір выхваляўся, як здзеквауўся з яе ў калгасе, надзяляў найгоршую зямлю і плаціў гнілюю. Дзед не сцярпеў ды ўмазаў яму ў твар: «Больш не будзеш».

Як данеслі бабулі навіну, прагнала яна маладога мужа з хаты, бо баялася, што будуць у сяле гаварыць і зноў здзеквацца. Прыйшла прабабка мая маладых мірыць, кажа сыну: «Станавіся на калені і прасі выбачэння!» А нявестцы: Хіба ж ён цябе біў? Гэта ж ён за цябе, не баіцца нікога і нікому не дась пакрыўдзіць!»

Дзед больш не пусціў бабулю на працу ў калгас, засталася яна дома, сына глядзела, шыла прыгожа — на сям’ю ды на продаж.Калі пайшла сястра замуж, падзялілі бацькоўскую зямлю на палову і сталі жыць суседзямі.За тое, што не было ў сям’і калгаснікаў (дзед быў слесарам-матарыстам), брыгадзіргразіўся зямлю абрэзаць, а дзед казаў: «Хоць па парог абрэж, я пражыву. Толькі дарожку да ўборнай астаў!»

vihivka.jpg

Вырасла іх дачка — мая матуля, а бабуля мая яе так вучыла: «Дачушка, замуж ідзі ў краі свету, толькі не ў сваім сяле». Так і здарылася. Матуля паехала пасля вучылішча працаваць. Неяк вясною на адным вяселлі запрыкмеціў яе брат нявесты, зваў танцаваць — адмовіла, ён і кажа: «Будзеш маёй жонкаю» — не спытаў, папярэдзіў. І колькі не круціла мама носам, а восенню ўжо была замужам, бо татусь мой і танцуе прыгожа, і што сказаў — зробіць!

Залішне казаць, што нас з сястрой нашыя мужы выбралі з першага позірку. І справа зусім не ў знешнасці ці талентах, бо для большасці мужчын мы нічым не адметныя. За нашай самастойнасцю і ганарлівасцю мы хаваем жаночую слабасць і пяшчоту, што бачна толькі самым моцным мужчынам.

Ці легка быць замужам за моцным мужчынам? І легка, і не. Легка — бо ён усе вырашае сам. І нялегка па той жа прычыне. Але такая наша жаночая дынастыя, і не трэба іншай.

Нашла еще одно фото из детства — березка напротив дома.

Бабушка очень любила березы, у нас росла одна большущая прямо в огороде в углу. А когда бабушки не стало, ту березу очень скоро свалило ветром. Тогда мой папа посадил вот эту, растет до сих пор.

С уважением,
Надежда

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
Веранда аватар

очень интересная история и очень трудно читать

zoloto аватар

Цудоўна!

Тати аватар

Интересная история)))

#
Система Orphus