Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь: жах і боль сучаснага беларускага мастацтва

Мастацтва — падсвядомасць нацыі.

Можна колькі заўгодна спяваць мантры наконт «усё будзе добра», але выставы сучасных мастакоў і канцэрты сучасных музыкаў усе роўна распавядуць праўду.

У адной з сацыяльных сетак утварылася група пад эмацыйнай і амбіцыйнай назвай: «Беларускае сучаснае мас тацтва ёсць». Гэта сапраўды натхняе: у нашай беларускай культурнай рэчаіснаці па сю пору пануюць мэтры з далёкага савецкага мінулага, і нават калі нарадзіліся яны на зыходзе імперыі, творы іх усе роўна там, у тым далекім часе, у той састарэлай стылістыцы. Не заўважалі? Нават беларуская папса, незаконнанароджаная дачка беларускай музычнай культуры, і тая — амаль дарэвалюцыйная па музычных малюнках і аранжыроўках.

Таму калі я даведалася з фрэндленты, што «беларускае сучаснае мастацтва ёсць», была вельмі ўзрушана і ўзрадавана.

Пайшла па ссылцы ў віртуальную галерэю.

А там…

velvet_1.jpg

Захар Кудзін 

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=395806403859462&set=a.395805650526204.1073742037.346620325444737&type=1&relevant_count=1

velvet_2.jpg

Андрэй Анро

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=395320107241425&set=a.395320017241434.1073742036.346620325444737&type=1&relevant_count=4

velvet_3.jpg

Наталля Залозная

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=394298727343563&set=a.394298440676925.1073742033.346620325444737&type=1&relevant_count=4

velvet_4.jpg

А. Р. Ч.

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=392475774192525&set=a.392475660859203.1073742030.346620325444737&type=1&relevant_count=4

velvet_5.jpg

Юрый Усцiнаў

 

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=390424581064311&set=a.390424531064316.1073742025.346620325444737&type=1&relevant_count=4

velvet_6.jpg

Сяргей Ждановіч 

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=387321461374623&set=a.387321434707959.1073742018.346620325444737&type=1&relevant_count=1

velvet_7.jpg

Андрэй Логiнаў

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=385759028197533&set=a.385758934864209.1073742014.346620325444737&type=1&relevant_count=4

І гэта не вольная мая выбарка найбольш ураджлівых экспанатаў, гэта карціны, прыведзеныя так, як яны размешчаны на віртуальнай выставе.

Немажліва патрабаваць ад мастака сацыяльнага аптымізму і мастацкай адказнасці за будучыню нацыі («што ж вы малюеце, таварышы, вас дзеці глядзяць!»), таму што тады мастацтва неадкладна пераўтвараецца ў ідэалогію і пачынае хлусіць. Немажліва чакаць ад мастака света і радасці, калі ў падсвядомасці, там, дзе нараджаецца карціна, колер і лінія, жах і боль. Але ж і глядзець на гэта — немагчыма. Што ж тоіцца ў беларускай падсвядомасці пад знакамітай талерантнасцю і казачнай «кемлівасцю і руплівасцю»… Якія кашмары радзіраюць нашую падкорку ў непадпарадкаваных аптымістычнаму тэлебачанню снах…

Сярод гэтага жаха і болю, дзікіх ліній і пачварных колераў на выставе была толькі адна карціна, светлая і прыгожая, пра простае каханне.

velvet_9.jpg

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=394639210642848&set=a.394639153976187.1073742034.346620325444737&type=1&relevant_count=4

Гэта Шагал.

Зусім несучаснае беларускае мастацтва. 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (2) Последнее сообщение
Lapka аватар

Безнадега

fucsia аватар

Жах.

#
Система Orphus