Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь: З вакна аўто

Беларусь я аб’ехала ўсю, і сярод безлічы беларускіх дарог ёсць у мяне свае ўлюбёнцы.

На першым месцы майго ўласнага аўтарэйтынгу — дарога Магілёў-Бабруйск, адзначаная на аўтамабільных картах як рэспубліканская траса Р 93. Утульная, вузкаватая, але роўненькая, бяжыць яна праз бярозавыя гаі і светлыя ельнікі, і ты не паспяваеш стаміцца, таму што ад Магілева да Бабруйска літаральна гадзіна лёту. Асабліва прыгожа на Р 93 восенню: залатыя, чырвоныя, срэбраныя стаяць абапал дарогі тонкія бярозы і асіны, жаўцеюць палі, квітнее рознакаляровымі аблокамі неба.

svobodnoe-vremya_1.jpg

На другім — славутая наша М1, магістраль Брэст-Мінск-граніца РФ. Мне падабаецца на ёй усё: і тэрміналы платнае дарогі, і стракатыя светлафоры на пад’ездах да гарадоў, і бяскрайнія палі, і чырвоны зубр ля Баранавіч (ці бачылі вы, як грозна палыхае ён у праменях захаду?), і крумкачы ля Кобрына, і асабліва — знакамітая кавярня «У Валянціны» ля Івацэвічаў. Калі не едзеш, ля «Валянціны» — заўсёды безліч аўтамабіляў, грузавікоў, вялізарных фур, і суровыя дзядзькі, сусветны дальнабой, павольна і важна соўваюцца па асфальтаванай пляцоўцы.

У «Валянціне» — найлепшая кухня на ўсёй брэсцкай трасе, а мо, і наогул пры дарогах Беларусі. Не, там не падаюць фуа-гра і вустрыц, але галубцы і дранікі, бульба і салата там такія, як у роднае бабулі.

Мая асабістая бронза — у трасы Р 82, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца. Калі збочыць з гэтай дарогі крыху раней за Рэчыцу і праехаць па таямнічых грунтоўках скрозь сасновыя бары, акурат пападзеш да любай маёй Унорыцы. Але ж і да Ўнорыцы на дарозе ёсць што паглядзець: празрыстыя сасоннікі з жоўтай травой, у якой абавязкова сядзяць шакаладныя баравікі, заможныя вёскі з намаляванымі на платах бусламі, залатое збожжа па бяскрайніх прасторах і разваротнае кола ў саміх Парычах: направа — бязлесыя гарачыя сонечныя халмы, налева — стогадовыя таполі і зялены холад.

svobodnoe-vremya_2.jpg

Мне падабаецца кола ля Бабруйска, на якім заўсёды шматлюдна і дзе ў кожнага ёсць рамантычны выбар паміж сонечнай Гомельшчынай і аблочнай Магілёўшчынай. Падабаецца мост праз Днепр па дарозе з Бабруйска на Жлобін, ля якога заўсёды стаяць рыбакі са свежым уловам. Падабаецца з’езд на Кобрын, калі ты ўжо стаміўся ад бесконцай дарогі на Брэст, і можаш адпачыць  ля невялічкае сіняе царквы пасярод утульнага горада. Падабаецца пад’езд да Мазыра, жоўты пясок  гарадскога пляжа, сіняя спіна Прыпяці і зялёныя абдымкі мазырскіх паркаў.

Падабаюцца сырыя дарогі Віцебшчыны, на якіх так лёгка схавацца у туманных ямках і наблізіцца да сонца на грунтоўных узвышшах. Падабаецца імклівая, бярозавая М6, па якой так нечакана быстра далятаеш да Горадні.

Мне падабаюцца беларускія дарогі. Часам мне падаецца, што пра нацыю шмат чаго можна сказаць, гледзячы з вакна аўто.

Нашыя дарогі распавядаюць пра нас шмат чаго добрага. 

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (3) Последнее сообщение
Малечка аватар

дорога Минск - Молодечно... я могу не заснуть после того, как проеду по ней...

zoloto аватар

Мінск-Віцебск форэва 

котя18 аватар

Согласна. Витебская трасса - просто чудо!!!!!!

#
Система Orphus