Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Сярод нас: Усевалад Сцебурака

Мяне заўсёды здзіўляла, што паэты — гэта людзі, якія такія ж, як мы.

Глянеш у падручнік — ну звычайны ж хлопец, іржаныя валасы, шэрыя вочы, шыкоўныя боты, шляхетны гальштук, а — Купала. Ці ўглядаешся ў фотаздымак: ну, свой жа, звычайны, чорнабровы, высачэзны, з такім бы да світанку па Свіслачы гуляць, а — Багдановіч.

А гэты — наогул: тамада на вяселлі, вядучы на прэзентацыі, ну колькі іх такіх зараз, зусім звычайных, а раптам заўважыш — паэт.

steburaka_1.jpg

Вершы Усевалада Сцебуракі пачаліся для мяне з кароткага, хвосткага, жорсткага верша ў фрэндленце сацсеткі:

Рыба пачынае з галавы.
Рыбу пачынае з галавы
Кот
Раб пачынаецца з галавы.
Раба пачынае з галавы
кат.

Гэта было так нешматслоўна і так шматсэнсова, што адразу разумелася: гэта — сапраўдны паэт. Майстравіты, таленавіты, жорсткі. Малады, але ж, адчуваецца, па манеры, па унутранай сіле — такі, якімі ёсць сапраўдныя нашы паэты. Я неадкладна адшукала ўсё, што можна знайсці пра гэтага паэта на не вельмі паразумелых беларускіх сеціўных рэсурсах. Было мала, але — дастаткова.

«Сёньня
             ня мой
                            дзень» –
тахкае глуха сэрца.
Сёньня ня мой дзень –
слота на вуліцы зноў.
Сёньня ня мой дзень
вы ўжо мне паверце.
Белы такі дзень
з чорных такіх сноў.
Сёньня ня мой дзень —
рукі дрыжаць над паперай.
«Сёньня
              ня мой
                             дзень» —
у скронях пульсуе кроў.
Сёньня ня мой дзень –
вецер смугою шэрай
рве на шматкі вясёлку
з ўчорашніх каляроў.
Сёньня ня мой дзень
як тэстамент у капэрце.
Сёньня ня мой дзень —
скуль толькі ўзяўся ён?
Сёньня
              ня мой
                            дзень!
Як бы ў яго не памерці.
У самы ня мой дзень
З усіх не маіх дзён…

steburaka_2.jpg

Усевалад, на ваш погляд, чым адрозніваецца чалавек, які проста піша вершы, ад паэта? Ці можна, наогул, стаць паэтам ці пісьменнікам шляхам якіх-небудзь спецыяльных намаганняў?

Дык чалавек, які піша вершы і ёсьць паэт.Толькі важна каб ён пісаў менавіта вершы, а не проста рыфмаваў словы. Абсалютная большасьць людзей думае, што рыфмаваны тэкст гэта ужо паэтычны твор… Таму і паэтаў у нас больш, чым чытачоў паэзіі.

steburaka_3.jpg

Мне часам падаецца, што кожны паэт — гэта сваеасаблівы інструмент, у які дзьме нейкі касмічны вецер натхнення. 

Францішак Багушэвіч, напрыклад — інструмент не складаны, але — кранальны, як жалейка. Багдановіч — неверагодна багаты і пранізлівы, як скрыпка, Купала падобны на шляхетны кларнет, які  іграе класічную мелодыю…  А вы — які паэт?

У сэнсе ў што «дзьму» я? (Смяецца) Які мой інструмэнт? Складана сказаць — я далёкі ад музыкі чалавек. У песьнях я найперш чую тэкст і калі ён якасны і прыгожы — насьпёўваю песьню з задавальненьнем. Калі тэкст кепскі — мне не істотна, якія гучаць інструмэнты.  А калі паразважаць на зададзеную тэму — то не барабан, не арфа, не раяль… Мо нешта больш дэмакратычнае? Гітара? Хіба месцамі. Але і яна наўрад.

 

Як выглядае вашая Муза?

Яна — шляхцянка. Яна разумная і прыгожая. Любіць самоту, пяшчоту і дождж. Яна ведае пра мяне амаль ўсё, а я не пытаюся яе, дзе яна адсутнічае, калі не са мной. Яна дае толькі радок, далей — сядае ў баку і моўчкі глядзіць, як я пішу. Не дыктуе, не пераконвае, рэдка вяртаецца да старога.

Студыйнае фота. Вячаслаў Паталах.

velvet_1.jpg

Я ведаю, што вы — непахісны змагар за беларускую мову. Чаму вы не бачыце кампрамісу для грамадства і грамадзяніна ў моўным пытанні?

Я не змагар, проста пасьлядоўна стаю за простую тэзу — бяз мовы няма народу. Мова — самы надзейны маркер нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гэта неаспрэчны факт даведзены задоўга да нас. Як даведацца хто ты? Па грамадзянстве у пашпарце? Дык іх можна мяняць як пальчаткі. Па крыві? А калі продкі з трох, а то і пяці розных краінаў?... Толькі мова, а разам з ёю і прыналежнасьць да культурнай прасторы, можа трывала вызначаць нацыянальнасьць.

А прыналежнасьць да нацыі гэта як прыналежнасьць да сям’і, той, хто адмаўляецца ад радзімы і бацькоў для мяне не з’яўляецца разумнай істотай.

А як вы адчуваеце, што дае чалавеку мова? Што дае руская, а што — беларуская, родная?

Мова робіць нас разумнымі істотамі. Без мовы мы зьнікаем як супольнасьць, народ, у рэшце як цывілізацыя. Што дае мова? А што дае кісларод? Жыцьце.

steburaka_4.jpg

Ці пісалі вы калі-небудзь вершы для таго, каб ўразіць якую-небудзь дзяўчыну?

Не. Я ніколі не меў сур’езных стасункаў з дзяўчатамі-аматаркамі маёй творчасьці. Танныя прыёмчыкі — мы на такія не йдзем. Але па-чалавечы мяне, канешне, цешыць калі  тое, што я раблю падабаецца іншым і, безумоўна, дзяўчатам. Як любому нармальнаму мужчыне, мне прыемная ўвага жанчынаў.

І наогул: для каго вы пішаце?

Для тых, хто думае падобна. Я не спрачаюся ў сваіх творах, не пераконваю. Я не трыбун, і не лічу вершы зброяй. Хутчэй гэта лекі пасьля бою.

Як натура паэта спалучаецца з прафесіяй тамады? Ці не перашкаджае адно аднаму?

Ніяк не спалучаецца, таму ніяк і не перашкаджае. Людзі ў бальшыні сваёй запрашаюць мяне на вясельле не як літаратара, а выключна як чалавека, які ведае, як з бязладнага вэрхалу зладзіць больш-меньш арганізаваную вечарыну. А тыя, хто чытае мяне — бяруць у рукі кнігу, бачаць  вершы і... спадзяюся, чытаюць менавіта іх, а не артыкулы пра мяне як вядучага. З іншага боку — занятак маршалка, вельмі спэцэфічны і цікавы, другая справа, што не ўсе гэта зразумеюць, ды і ці трэба тлумачыць? Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ ведае пра ўсе, умее ўсё і мяркуе пра ўсе як профі, хаця сам — прафан.

Студыйнае фота. Вячаслаў Паталах.

steburaka_7.jpg

Шоўмэн — гэта ж не толькі вядучы на вяселлях. Дзе яшчэ вы рэалізуеце свій шоўмэнскі талент?

Так, я не толькі вясельлі вяду.Вяду мерапрыемствы кшталту карпаратыўных сьвятаў, прэзэнтацый, творчых вечарын і г.д.

Спэктар абсалютна шырокі ад канфэрансу майстар-класу італійскіх цырульнікаў і да вядзеньня прэзэнтацыі кнігі «Сфагнум» Віктара Марціновіча. Адзінае, што не вяду рэлігійных мерапрыемстваў — не магу адбіраць хлеб. А калі, сур’езна — не вяду дзіцячыя сьвяты.

Ці была нагода паназіраць, як залежыць поспех вялікага, шматгасцёўнага свята ад таго, на якой мове яно будзе зладжана?

Былі магчымасьці паназіраць. Залежыць ад культурнага ўзроўню публікі. Не ад колькасьці, не ад месца, не ад грошай, а менавіта ад таго хто ў залі. А мова?.. Скажу так — на мове не лепш, на мове — больш душэўна. І разумейце як хочаце.

Што зараз у трэндзе на беларускамоўным вяселлі?

У трэндзе сьвядомы выбар дзьвух асобаў супрацьлеглага полу.

Вы ведаеце, што будзе з вамі заўтра?

Звычайна — так — ведаю. Я чалавек-звычка — усе расьпісана наперад. Але і неспадзеўкі з экспромтамі таксама палюбляю.

Спадзяюся, што заўтра са мной будзе не горш чым сёньня!

Вы скажаце: ну, і якія анталагічныя ісціны адчыняе нам у вашым, аўтар, інтэрв’ю гэты звычайны, зусім як усе маладыя й прыгожыя хлопцы, суразмоўца?

Але гэта да тае пары, пакуль вы не адчыніце кніжку ягоных вершаў.

Давай падлічым proetcontra,
сьвятло і цень.
скрозь гук фінальнага акорда
сцячэм сьлязой па джалу корда
у ноч, у дзень…
Давай зусім без дэкарацый?
Сектакль — удвох.
Без воплескаў і без авацый,
без бліскавіцаў папарацы
Хай чуе Бог…
Давай пасьля забудзем словы
вось так — знарок!
Увесь сьвет маўчыць і адмыслова
Жыцьце свае пачнем на нова
і зробім крок!

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (5) Последнее сообщение
Веранда аватар

ого:) я прямо сейчас начинаю любить поэзию:)

Анна мне понравилось- единственный вопрос - вы прям так и общаетесь со своими героями  на тарашкевице? или в процессе расшифровки интервью немножко подгоняете под аксамит?

Анна Северинец аватар

Я нават разгубілася, Вераніка:) Наколькі мне вядома, тарашкевіца - гэта больш арфаграфічная традыцыя, то бок на ёй можно пісаць (мяккія знакі, падваенне і гэтак далей), а размаўляеш ты ўсё адно па-беларуску:) 

 

Веранда аватар

Да, Вы правы -это я себе нафантазировала зацепившись глазом за некоторые слова Всеволода - а не Ваши:))) сбила столку  

 

Larysa аватар

Апошнi верш вельмi спадабаўся! 

Давай зусім без дэкарацый?
Сектакль — удвох.
Без воплескаў і без авацый,
без бліскавіцаў папарацы
Хай чуе Бог…

 

 

PeZka аватар

Красавчик I вершы цудоуныя

#
Система Orphus