Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь: самая знакамітая кулінарная кніга ВКЛ

Так, яе і сёння можна абыць у кнігарнях, кулінарны шэдэўр Вялікага княства Літоўскага, бестсэллер Вінсэнты Завадскай «Літоўская кухарка».

bezymyannyy.png

Паўтары сотні год таму патомны віленскі выдавец Адам Завадскі неяк заўважыў за сямейнай вячэрай:

«Было б няблага, каханая Вінсэнта, каб нехта сабраў нашыя літоўскія шляхетныя стравы. Магнатская кухня — найсмачнейшая ў свеце, а мы ўсхваляем французскі круасан ды англіцкі бекон. Але ж тутэйшыя паны лічыліся самымі выкшталцонымі гурманамі Еўропы! Ах, які жаль, што няма ў нас такога даследчыка, які б узяўся за такую выдатную справу! А грошай, колькі б грошай зарабілі!»

Трэба заўважыць, што ва ўсей Расійскай імперыі ў той час не было ніводнай уласнай кулінарнай кніжкі. Знакамітая Алена Малахавец яшчэ толькі збірала свае рэцэпты, і гаспадыні выкарытоўвалі на кухнях здабыткі французскіх ды англіцкіх кулінараў.

Вінсэнта ўсхвалявалася. А і сапраўды! Пухнатыя пудынгі, крохкія мельшпэйзы, чароўныя паштэцікі, наліснікі і грыбкі — хто ведае, што такое сапраўдная шляхетская кухня блаславёных часоў ВКЛ, той ведае, што такое сапраўдная смаката! Літвінскія гаспадыні гатавалі сур’езна: каб было легка, але сытна, проста, але вытанчана, з будзёных прадуктаў, але — эксклюзіўна.

І яна ўзялася за справу. Скрупулёзна, метадычна, па дробке, збірала яна рэцэпты магнатскай кухні — ў старадаўніх кнігах, па цетках і бабулях, па летапісах і хроніках. Нарэшце, энцыклапедыя была сабраная. Адам выдаў яе ш самы кароткі час: у 1854 годзе кніга пабачыла свет.

І адразу стала падзеяй! Адам выдаваў і выдаваў, друкаваў дадатковыя тыражы, прасіў Вінсэнту аб удакладненнях і працягах — 15 разоў «Літоўская кухарка» выходзіла з Віленскай тыпаграфіі! Яе можна было наўпрост чытаць, як дэтэктыў ці авантурны раман: са старонак з рэцэптамі паўставала Вялікае Княства з яго велічным, прыгожым і гераічным побытам, з яго заможнай шляхтай і вытанчанымі звычаямі.

Сённешняя «Літоўская кухарка», клапатліва перакладзеная з польскай мовы вядомай пісьменніцай Наталкай Бабінай — тая ж самая, якой выйшла з-пад руплівага пяра няспыннай Вінсэнты. Адчыняеш — і адразу вяртаешся да каранёў: ты ўжо не забітая гаспадынька невядома якой краіны на невядома якой кухне, а шляхетная кабета, чараўніца і фея.

І, здаецца, нічога не змянілася — тыя ж картопля і мука, кураняты і яйкі, бурак і гарбуз, але ж з-пад твайго нажа і відэльца выходзіць то паштэт, то мельшпейз, то андрута.

bezymyannyy.png

З некаторага часу я — таксама літоўская кухарка. І перш чым пачаць гатаваць па рэцэптах пані Вінсэнты, я проста праглынула гэта цікавейшае апавяданне аб тым, якой была мая радзіма.

А Алена Малахавец, дарэчы, амаль чвэрць сваёй кніжкі спісала менавіта з «Літоўскай кухаркі» і выдала  праз шэсць год у Пецярбурге, не спаслаўшыся на крыніцу.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (6) Последнее сообщение
ЯR аватар

Анна, спасибо  Испытываю гордость за наших, когда читаю такие статьи))) 

Может, подскажете, где можно скачать книгу, или читать он-лайн? Буду благодарна 

Анна Северинец аватар

На жаль, у Сеціве ёсць толькі скан з польскага выдання 

http://www.polona.pl/item/843952/3/

Не знайшла я Кухарку таксама на беларускіх палічках Прасторы бай і Імбрыка (гэта цалкам беларускія інтэрнэт-крамы). 

Бачыла ў Цэнтральнай кнігарні. 

zoloto аватар

Ой, цудоўная кніжэнцыя)). Ужо даўно мару набыць. Хачу сама сабе зрабіць такі падарунак на дзень нараджэння.

Таша Лопатенко аватар

Аня, замечательная статья, интересная книга, но она не первая и не самая известная:). 

В кулинарной истории нашей страны, есть книги, которые не только намного старше по возрасту, но и имеющие более "громкую" историю. Книга рецептов  Станислава Чернецкого  (Stanislaw Czerniecki,Compendium Ferculorum).  Она была издана  в 1682 год и , если говорить о столовании знатных и очень знатных семей ВКЛ, то это раздел в «Літоўская кухарке» почти весь взят там:)))) Круговорот рецептов в природе:)))))

compendium_felculorum.jpg

 

Анна Северинец аватар

Ничего себе, какая древняя история у нашей кулинарии! 

А вот интересно, русская кухня до Молоховец могла похвастаться такими энциклопедиями? И вообще - кто первый в мире собрал все рецепты под одной обложкой? 

OLIA аватар

маёй пляменніцы муж набыў у цэнтральнай кнігарні ў падарунак

#
Система Orphus