Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Невялікая памылка ў вялікім пытанні

На якой мове размаўляла Еўфрасіння Полацкая? Няўжо на беларускай?

А на якой мове створана «Слова пра паход Ігаравы»? Няўжо на рускай? Колькі стэрэатыпаў па моўным пытанні мы маем ва ўласных галовах! Але ж не заўсёды ў гэтай стэрэатыпнасці ёсць нашая віна. Часьцяком міфы і легенды ствараюцца самімі навукоўцамі — з пэўнымі мэтамі.

Існуе такі літаратуразнаўчы тэрмін: «старажытнарусская літаратура». Лічыцца, што ўсе творы, напісаныя і перакладзеныя ў 11-14 вяках на славянскіх землях, належаць менавіта ёй.

Старажытнарусская літаратура ў нашай непрафесійнай свядомасці лагічна вырастае ў літаратуру рускую — і мы, беларусы, стаім сарамліва на ўзбоччы вялікай братняй літаратуры і чакаем, пакуль з’явіцца ў нас праз сем стагоддзяў Францішак Багушэвіч і распачне літаратуру нашую.

aksamitavaya_belarus.jpg

Але ж сур’ёзныя навукоўцы кажуць: у гэтым тэрміне ёсць невялікая памылка.

«Понятие «древнерусская література» столь привычно, что уже почти никто не замечает его неточности» — кажа прафесар МГУ Андрэй Ранчын, — «Примерно до середины 15 столетия древнерусскую литературу правильнее было бы называть древневосточнославянской. В первые века после Крещения Руси и распространения в восточнославянских землях письменности литература восточных славян была единой. Позднее на этой территории складываются три разын восточнославянские народности: русские, украинцы и белорусы».

Насамрэч і Еўфрасіння Полацкая, і Кірыла Тураўскі, і Нестар-летапісец, і таямнічы аўтар «Слова пра паход Ігаравы» карысталіся адной і той жа мовай, усходнеславянскай, і стваралі адну і тую ж літаратуру, усходнеславянскую. І толькі недзе з часоў Францыска Скарыны мовы нашыя разыходзяцца, каб распачаць кожная сваю гісторыю: беларускую, рускую, украінскую.

aksamitavaya_belarus.jpg

Мова, на якую славуты наш Скарына перакладаў Біблію — ўжо наша, беларуская, цалкам зразумелая жыхарам Вялікага Княства Літоўскага, але ж незразумелая да варожасці ў Маскве. Ці ведаеце вы, што некалькі экзэмпляраў скарынавых кніжак падчас ягонага падарожжа да ўсходняга суседа былі спаленыя тамтэйшымі царкоўнікамі — бо не адпавядалі рускаму канону?

Іншая справа, што характары нашых народаў — характары складаныя, цікавыя, адметныя — можна пабачыць нават у тых кнігах, якія належаць да адной і той жа ўсходнеславянскай літаратуры.

Вобразна кажучы, «Жыціе Еўфрасінні Полацкай», Словы і Прытчы Кірылы Тураўскага — павольныя, спакойныя, адзначаныя унутранай глыбінёй і знешней стрыманасцю, распачынаюць духоўную традыцыю будучай беларускай літаратуры.

У замалёўках і аповедах «Кіева-Пячэрскага пацерыка» бачыцца трапнасць і назіральнасць літаратуры ўкраінскай. «Аповесь мінулых часоў» Нестара з яе велічным размахам і канцэнтрацыяй на глабальных пытаннях распачне традыцыю рускую. 

Такім чынам, ня след рускай літаратуры прысвойваць сабе агульнаславянскую старажытнасць. Але ж і мы не павінны саромецца агульнага літаратурнага вытока. Тым больш што ручаі і рэчкі, якімі поўніліся нашыя літаратурныя плыні, былі зусім рознымі.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (2) Последнее сообщение
nutashka аватар

В последнем абзаце не "сябе", а "сабе".

OLIA аватар

Я читала, что в древнеславянском языке было очень много белорусских слов ( что он был похож более на наш язык, чем на русский).

#
Система Orphus