Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь. Наша Папялушка

Гісторыя Марыі Мякоты да дробязяў паўтарае знакамітую казку — акрамя хэпіэнда, на які, нажаль, жыццё не заўсёды шчодрае.

Ігумен — так калісь называўся сёнешні Чэрвень. Мястэчка небагатае, але ж — цэнтр уезда, гарадское вучылішча, лякарня на 14 мест, аптэка. Цывілізацыя. Нагадчыкам павятовай лякарні працуе Афанасій Мякота — стары, хваравіты чалавек, сумленны працаўнік, ціхі, сарамяжлівы, маўклівы. І чым ён прывабіў маладую прыгажуню Таццяну Малевіч, што яна пайшла за яго па вялікай любові і дачок, і сына нарадзіла? Невядома, бо ні нейкага асаблівага мужчынскага зуха, ні якога багацця ў дзядзькі Апанаса не было.

Дачок вучылі з апошніх сіл: у гарадскім вучылішчы старэйшая Анюта і маладзейшая Аляксандра былі першымі вучаніцамі. Малады выпускнік Несвіжскай настаўніцкай семінарыі Адам Багдановіч адразу іх заўважыў: адна — чорнабровая, чорнакосая, жвавая, грацыёзная, як кацяня, другая — бялявая, ціхая, уважлівая. З’ехаўшы з Ігумену, часцяком успамінаў: якія ж пекныя і разумныя вучаніцы былі!

velvet1.jpg

Фота: Марыя Мякота

Тымчасам дзядзьке Апанасу зусім зблагела. Працаваць ён не мог. Тады Таццяна Восіпаўна сабрала дзяцей — і павезла іх у Мінск, у прыют. Дачок давезла, а хлопчык дарогаю захварэў. «Браць не будзем, вы ж паглядзіце, ён у ліхаманцы!» — узбурыліся выхавацелькі. «Мое ж вы даражэнькія, я ж яго назад не давязу! Што я з ім зраблю ў дарозе ці ў стылай хаце, дзе ні скарыначкі хлеба? Тут хаця доктар побач, вазьміце!» Узялі. Маці паехала дамоў, але ж сэрца ўсё балела па сыночку. Даехала да Ігумену — і павярнула назад. Але ж спазнілася.

А дзевачкі ўладкаваліся — і праз колкі дзён паказалі сябе. Разумныя, старанныя, прыгожыя — гонар прыюту. На адным з прыюцкіх канцэртаў Маша Мякота выступае пры самом губернатары і ягонай жонцы. Бяздзетная, але ж чуллівая губернатарша пасылае за начальніцай прыюта: што за прыгажуня з дліннай касой у цябе спявала? І — здараецца цуд. Машу бяруць у багаты дом да губернатаршы.

velvet2.jpg

Дзяўчына нарэшце жыве — як сыр у смятане катаецца. Малюе, спявае, танчыць з хатнімі настаўнікамі, рыхтуецца да паступлення ў жаночую настаўніцкую школу Пецярбурга. Сястрычка прыходзіць да яе кожную нядзелю — адкарміцца дый адпачыць ад прыюцкіх нораваў. Маша выязджае ў свет разам з губернатаршай, прыгожая, гнуткая дзяўчына з чорнымі вачамі.

На адной з вечарын яе і бачыць зноў былы малады нясвіжскі выпускнік, а зараз — настаўнік 1 Мінскага вучылішча Адам Ягоравіч Багдановіч.

Дзякуй губернатаршы: яна не стала на шляху Машавага шчасця. Блаславілі, нават далі пасаг за нявестай. Адам Ягоравіч жыў добра: паўтары тысячы рублёў гадавы даход, пры гэтым — калі ласка, вось табе кватэра з ацяпленнем і асвятленнем, у самым цэнтры Мінска, на Траецкай гары. У доме Багдановічаў лад і любоў. Адзін за адным нараджаюцца сыны: Вадзімка, Максімка, хутка з’явіцца Лёвушка…

velvet4.jpg

Фота: Адам і Марыя Багдановічы з дзецьмі Вадзімам, Максімам і Львом

Але раптам у Адама Ягоравіча пачынае ісці горлам кроў. Дактары забараняюць яму выкладчыцкую дзейнасць. Свет нашай папялушкі вось-вось пахіснецца і абрынецца ў тартарары. Але — не зараз. Зараз яго яшчэ можна выратаваць. Машаў прынц уладкоўваецца на працу у банк, і сям’я пераяжджае ў Гродна — там троху танней жыццё, дый дзецям больш прывольна.

Вось яны, любуйцеся: сур’ёзны Вадзік, гарэза Максім, малеча Лёва, матуліны ўлюбёнцы. Маша не адыходзіць ад іх ні на крок: гульні, заняткі, усё разам, нават модная фробелеўская сістэма выхавання пачуццяў часам пануе ў дзіцячым пакоі. Летам — у вёску: дзецям тут прывольна.

Адное дрэнна: здараецца, прынясуць з вуліцы нейкае беларускае слаўцо, нейкі вясковы акцэнт, і тады Маша скардзіцца ў пісьмах да маці, маўляў, ніяк дзяцей да гарадской гаворкі не прывучу. Але ж каб усе бацькоўскія праблемы вычэрпваліся беларускімі слоўцамі!

А іншых у машцы пакуль і няма: сястрычка Саша дапамагае па дому і з дзецьмі, муж працуе, вось і яшчэ адна радасць, дачушка Ніна, выспявае і нараджаецца нарэшце разбавіць мужчынскую кампанію Багдановічаў.

Ну, уласна, гэта было ўсё шчасце, якое лёс прадугледзеў для Машы. З самага нараджэння Ніны яна ўжо не паправілася: у маладой маці знаходзяць сухоты, і яна гарыць, і згасае літаральна ў месяцы. За маці пойдзе са свету і маленькая Ніначка. Мужчыны Багдановічы застануцца зусім адны.

Але ж гэта не ўся гісторыя пра Папялушку. Памятаеце Аляксандру, малодшую Мякоту? Казцы трэба паклапаціцца і аб ёй. Тыя гады, якія яна праводзіла ў сям’і сястры, красамоўна сведчылі: лепей за сестрынага мужа, лепей за Адама мужчыны на свеце няма. Яна не прызнавалася нікому ў сваіх пачуццях, старанна хадзіла за сіратамі, машынымі сынамі, трымала дом і стол на сваіх плячох, і — любіла.

Адам Ягоравіч ажаніўся з іншай Аляксандрай, Волжынай, дарэчы, сястрой жонкі Максіма Горкага, у іх нарадзіўся сынок, але ж Волжына праз год сгарэла ад хваробы, і Багдановіч зноў застаўся адзін з хлопцамі на руках. Тут і надышоў час малошай Папялушкі.

velvet_5.jpg

Фота: Аляксандра Мякота з пляменнікамі

Яна нарадзіла любаму Адаму яшчэ пяцёра сыноў, як магла, даглядала  старэйшых пляменнікаў. Але ж гэта яшчэ не было здзяйсненне мараў: Багдановіч шлюб з маладой жонкай не браў, жылі так, ад сораму яна і на вуліцу амаль не выходзіла. Толькі пасля рэвалюцыі нарэшце і яна стала Аляксандрай Багдановіч, і яе сыны атрымалі бацькоўскае прозвішча. Яна пражыла нашмат больш за сястру — бо значна даўжэйшым быў яе шлях да шчасця.

А Маша так і засталася ў Горадні, на гарадзкіх могілках. Апошні яе прытулак ледзь не знік — не было каму даглядаць. Але ж добрыя людзі, улюбёныя у яе сярэдняга сына, Максіма, пахаванне знайшлі, помнік паставілі, кветкі прыносяць ужо колькі год.

velvet.jpg

Фота: Марыя Багдановіч з сынам Максімам

Такое яно, папялушкава шчасце — кожны дзень свежыя кветкі ад сына.

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (10) Последнее сообщение
Нежность аватар

Дзякуй, вельмі цікава 

OLIA аватар

Дзякуй, вам Аня!

Larysa аватар

Цікавая гісторыя! Дзякуй!

У трэцім параграфе ўзгадваецца "старэйшая Анюта" - гэта памылка і гаворка ідзе пра Мар'ю, ці была яшчэ адна сястра?

Яшчэ вока зачапілася за фразу "А іншых у машцы пакуль і няма". Ці правільна тут ўжываецца імя? я б сказала "ў Машы, ў Машкі", а "Машцы" б ужывала ў давальным склоне. Як правільна?

Анна Северинец аватар

Там наогул абдрукоўка, я б не выкарыстоўвала змяншальнай формы насамрэч. І літара маленькая замест вялікай.... Дзякуй, Ларыса, паправім. 

kalinna аватар

Яшчэ далей бы.., пра лёс братоу-Багдановичау...цикава

Анна Северинец аватар

Пра лёс братоў-Багдановічаў абавязкова будзе. Бо там свая, хоць і сумная, казка. 

Gina аватар

З задавальненнем прачытала, дзякуй!

Тати аватар

Какая интересная история)))) 

Не слышала про нее))))

Natali16 аватар

вельмi цiкава, не ведала гэту гiсторыю 

Ayrlily аватар

Я, конечно, дико извиняюсь, но этот текст вообще не проверял корректор? Здесь не меньше 5 орфографич. ошибок.
А по теме: очень интересн, спасибо!

#
Система Orphus