Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Аксамітавая Беларусь: абавязак перад мовай

Напэўна, гэта адзіны выпадак у беларускай літаратуры.

Украінка па нацыянальнасці, рускамоўная па выхаванні, беларускамоўная па абавязку.

Беларуская пісьменніца Наталка Бабіна, кнігі якой сёння с захапленнем чытаюць у суседняй Польшы, ва Ўкраіне і нават у Англіі, не разумее, чаму яе гісторыя так здзіўляе тутэйшых беларусаў. Яна жыве на Беларусі, таму — піша па-беларуску.

Гэта натуральна. Але выглядае нейкім дзівам у краіне, у якой нават самыя што ні ёсць беларускія беларусы не толькі не пішуць, але нават і не чытаюць на сваёй забытай мове.

v_1.jpg

Наталка, а як здарылася, што ўкраінка пачала пісаць на беларускай мове?

Ведаеце, Ганна, я гэтую гісторыю рассказвала ўжо шмат разоў, але з задавальненнем раскажу яшчэ раз. Уявіце: я нарадзілася у 1966 годзе, то бок мае дзяцінства і юнацтва прыйшлося на расцвет брэжнеўскай эпохі.

Веска наша, маленькая такая вёсачка на Берасцейшчыне, Заказанка, знаходзілася на мяжы Беларусі з Украінай. Гэта была такая лясная весачка, жыло там каля дваццаці чалавек, у школу я ходзіла ў суседнюю веску. Зразумела, я не ставіла перад сабой тады ніякіх моўных пытанняў, але яны неяк ставіліся самі. У вёсцы ў нас размаўлялі на нейкай такой мове: «ходыты», «робыты», «тато», «мамо», у школе я чула толькі рускую мову, а калі мы ехалі ў Брэст — у паліклініку ці звярнуцца па нейкіх патрэбах да ўлады — там была іншая руская мова, а па радыё я чула мову беларускую, якая адрознівалася ад абедзьвух рускіх.

Мне было зразумела, што тая мова, на якой размаўляюць у маёй весцы — яна і не руская, і не іншая руская, і не беларуская. А якая тады? Потым пачалося нейкае дзіўнае у школе: настаўніца, якая выкладала ў нас мову беларускую ,была жонкаю ваеннага, то бок, канешне, мовы не ведала. Яна здзіўлялася над маімі сшыткамі: «Вой, малайчына, адкуль жа ты так добра ведаеш беларускую мову?» Але ж я ведала, что мова, на якой я размаўляла і пісала на уроках — не беларуская. Гэта быў такі захапляльны моўны дэтэктыў, які не только займаў мяне — ён мяне хваляваў і бянтэжыў.

У клубку гэтых моваў я жыла. Знешні свет размаўляў толькі па-руску. Мой бацька стараўся таксама дома размаўляць з намі, дзецьмі, «па-гарацкому» — каб  мы маглі адаптавацца ў гэтым знешнім свеце. Але — чаму так? Чаму я — украінка, якая жыве на Беларусі, размаўляю па-руску, і як называюцца астатнія мовы вакол мяне? Было яшчэ адно пытанне. Чаму пануюць людзі, якія размаўляюць па-руску, а тыя, хто размаўляе так, як у мяне ў весцы, як я, як мае бацькі, працуюць на нейкіх чорных работах і жывуць ледзь не ў хлявах?

v_2.jpg

Потым мы пераехалі ў Брэст. Пытанняў дадалося. Нас у школе на той час дратавалі гісторыяй Брэсцкай крэпасці. Трэба было ведаць па хвілінах, як і што адбывалася ў часы гераічнай абароны. Але. Усе героі ,пра якіх расказваў нам падручнік, былі рускімі, грузінамі, украінцамі, латышамі, тымі, хто прыехаў у крэпасць па загадзе. А дзе былі мае продкі? Дзе былі тыя, хто жыў тут спакон вякоў?
Мала хто верыць, але гэты я пытанні былі для мяне невырашальнымі гадоў да семнаццаці.

І тут адбыўся адзін выпадак, які зрабіў мяне той, якая я ёсць зараз.
Быў халодны восеньскі дзень. Дрэвы шумелі, шумелі — яны заўсёды ў нас шумяць, веска ж лясная. У гэты дзень брат вярнуўся пераможцам з спаборніцтваў па шахматах з Львова і прывез падарунак ад арганізатараў: кнігу. Украінцы дарэчы, нават у тыя часы не забываліся пра сваё і нават маленькім спартсменам уручалі не кубкі і граматы, а свае, украінскія кніжкі. Я трымала кнігу ў руках. На вокладцы было напісана: Тарас Шаўчэнка, Кабзар. Адгортваю. І толькі бачу тэкст — а я ж не ведала анічогенька пра гэтую мову, пра пісьмовы варыянт, пра гэты алфавіт! — разумею адразу: вось, гэта тая мова, на якой размаўляюць у мяне дома і ў мяне ў вёсцы. Калі б гэтага не адбылося, я не ведаю, што надалей было б са мной.

І клубок пачаў імкліва разблытвацца.

v_3.jpg

Дома я размаўляю на ўкраінскай мове. Гэта лагічна, бо я ўкраінка. На гэтай мове піша геніяльны Шаўчэнка. Значыцца, мы — не людзі другога гатунка, зачыненыя ў сваіх калгасах, за намі — вялікая культура. Далей. Па радыё размаўляюць па-беларуску. Гэта лагічна, бо я — на Беларусі. Але ж у горадзе, у школе, на экскурсіі ўсе размаўляюць па-рускі. І гэта несправядліва. Калі я жыву на Беларусі, я павінна размаўляць і пісаць па-беларуску.

v_4.jpg

Узорны такі шлях.

Узорны, але ж — дзікі. У Польшчы, на Ўкраіне чытачы і журналісты сумняваюцца: як вы маглі да семнаццаці год не ўсведамляць, на я кой мове размаўляеце? А вось так, адказваю. Не было ў каго запытацца.

Дарэчы, этнічныя ўкраінцы, якія жывуць на Беларусі — гэта такі вялікі, але забыты і рускамоўнай уладай, і беларускамоўнай культурай сусвет. А між тым, менавіта яны, калі дазволіць ім усвядоміць сваю нацыянальную індывідуальнасць, могуць дапамагчы беларусу стаць беларусам. Украінцы, з іх культурным імпэтам, унутранай свабодай, яркасцю, гэта як раз тое, чаго не  хапае ціхаму, цьмянаму беларусу, які толькі яшчэ прабіраецца да беларушчыны.

v_5.jpg

А вы, як чалавек, для якога моўнае пытанне стала лёсавызначальным, ці можаце адказаць, навошта?Не, я ведаю тэорыю, і наконт самасвядомасці, і наконт культурнай памяці, і наконт творчай самарэалізацыі, але ж гэта — тэорыя, і мала хто ёй верыць. А на практыцы – навошта чалавеку мова?

У мяне на гэтае пытанне вельмі просты адказ. Чалавек павінны размаўляць на сваёй мове таму, што гэта — правільна.

Але спачатку — пра бонусы для тых, хто пачынае размаўляць па-беларуску.

Беларуская мова — паверце! — прыводзіць вас да феерыі новых знакомстваў, новых размоваў, новых цікавых людзей, да больш прыязных адносінаў, да іншага, больш цікавага і больш змястоўнага жыцця, чым тое, якое адбываецца сёння па-руску.

Па-другое, мова цягне мову, і вы адразу адшукаеце аднадумцаў.

Калі ты ў краме раптам папросіш булку хлеба па-беларуску, не только прадавачка адкажа табе на мове, але і нехта побач з табой у чарзе замовіць свой хлеб так сама па-беларуску. Падараваць чалавеку мову, няхай сабе і на хвіліну — хіба гэта не бонус?

v_6.jpg

Па-трэцяе, людзі, з якімі вы пачынаеце размаўляць па-беларуску, і асабліва тыя, хто сам пачынае з вамі размаўляць па-беларуску, цяплеюць, квітнеюць, яны, так бы мовіць, адклякаюць. Божа ж мой, людцы, ну дайце ж сябе адклякнуць ад немачы і смугі апошняга часу! Дазвольце душы пацяплець.

Магчыма, маю думку можна праілюстраваць такім простым параўнаннем. Часцяком бывае так, што жанчыне прыходзіцца жыць з некаханым мужам. Або дзеці, або ён хворы, і яна мае перад ім абавязак. Бывае, што мужу даводзіцца жыць з нялюбай жонкай дзеля абавязку. Гэтая сітуацыя высушвае. Чалавек, які жыве па абавязку, сохне, сохне, хварэе, худнее. Але калі атрымліваецца так, что гэтая сітуацыя мяняецца, і ты атрымліваеш магчымасць жыць з любым, ты пачынаеш цяплець, распускацца, адклякаць. Так бывае і з моваю — калі сыходзіш ад чужой і вяртаешся да сваёй. Адразу мяняецца погляд, адразу мяняецца хада, адразу ж мяняецца строй.

Жыццё раптам становіцца правільным — таму што ты размаўляеш так, як — правільна. У нас жа няма з рускай мовай сумесных дзяцей, і яна ж не хворая...

v_7.jpg

А навошта мова тым, хто задаволены колам сваіх стасункаў, хто не жадае ні новых знаёмстваў, ні новых сусветаў, якім досыць свайго невялічага, але ўтульнага рускамоўнага космасу?

Ведаеце, не ўсім дадзена прыйсці да мовы. І не трэба нікога гнаць у мову насільна. Ёсць людзі, настолькі адарваныя ад каранёў, што мове наўпрост не будзе да чаго прычапіцца. Тым ,у каго бабуля-дзядуля яшчэ размашлялі па-беларуску, прасцей, тым, у каго продкі ўжо былі русіфікаваныя — ну як ім размаўляць? Таму, напэўна, такія застануцца без мовы.

Але ж, на мой погляд, кожны, хто жыве ў краіне пад назвай Беларусь, з пункту гледжання звычайнай прыстойнасці павінны ведаць мову тытульнай нацыі. Але ж калі чалавек гэтага не разумее — ну, няхай застаецца пры сваім меркаванні. Мова — гэта шчасце, і навошта яе вешаць камянём на шыю?

Калі мы хоць што небудзь, хоць па-трошку, хоць ледзь-ледзь, але — рабіць для мовы, яна не загіне, таму што страціць мову — гэта сапраўды катастрафічна для народа. Я памятаю, як жывецца без мовы, і гэта — не самае шчаслівае жыццё.

v_8.jpg

Як пісьменнік, для якога мова з’яўляецца інструментам, спосабам выказвання, як чалавек, які свабодна карыстаецца і беларускай, і украінскай мовай, як творца, які зараз працуе над двухмоўнай украінска-беларускай кніжкай, падзяліцеся: наша беларуская мова, яна — аб чым? Якія думкі можна выказаць толькі па-беларуску?

Для мяне асабіста украінская мова — гэта мова маёй сям’і. На ёй я размаўляю з маці, з татам, у вёсцы. Беларуская мова для мяне — мова маёй дзяржавы, мова паўсядзеннага жыцця. На рускай мове я не думаю, і таму — вельмі цяжка размаўляю, калі раптам узнікае патрэба. Беларуская мова для мяне — мова афіцыйная, працоўная, паўсядзенная, таму ментавіта на ёй я разважаю аб розным быце, і хатнім, і працоўным, і нават творчым. Украінская — больш інтымная, сямейная. Украінская і беларуская мовы — самыя блізкія мовы з усіх сусветных моўных дуэтаў. Што тычыцца кніжкі… Не ведаю. Будзе пісацца — пабачым, што пойдзе па-беларуску, што — по-украінскі.

v_9.jpg

Наталка, а ці існуе для вас праблема чытача? Пісьменнік, калі бярэцца пісаць па-беларуску, свядома ідзе на тое, што чытачоў будзе няшмат.

Ніколі не думаю аб тым, хто будзе мяне чытаць. І тым больш — колькі гэта будзе ў лічбах. Нават думкі такія не прыходзілі ў галаву.

Канешне, калі ты пішаш, ты маеш намер, каб нехта гэта ўсё прачытаў, але ж падлічваць?

Дарэчы, калі я сустракаюся з чытачамі, напрыклад, у Польшчы, заўсёды здзіўляюся, хто часам можа прачытаць тваю кніжку. Гэта дзіўна і непрадказальна.

Канешне, за мяжой — а мой «Рыбін горад» перакладзены на польскую, украінскую і англійскую мовы – чытаюць наогул больш.

І беларускую кніжку таксама. На прэзентацыях, якія ладзіла ў Польшчы маё выдаведства, былі выкладчыкі і студэнты, звычайныя людзі ледзь не з вуліцы, прафесійныя літаратары, крытыкі… Тут, на радзіме, такіх сустрэчаў не бывае. Да таго ж палякі, напрыклад, больш уважліва і пранікнена чытаюць. Нашых чытачоў найперш хвалюе палітычны кантэкст, замежных — агульначалавечыя рэчы, пра якія разважае аўтар.

Таму ніяк не магчыма прадказаць, хто, як і навошта будзе цябе чытаць. У Польшчы будзе сваё ўспрыняцце, на Ўкраіне — сваё, на Беларусі — сваё.

v_10.jpg

Раскажыце больш пра будучую кніжку, якая будзе напісана на двух мовах: на беларускай і на ўкраінскай. Як, напрыклад, яе будуць перакладаць на ангельскую мову? Як захаваюць двухмоўны эфект?

Як перакладуць? Ну, спачатку яе трэба напісаць. Пакуль што яна толькі ў думках. Але яна будзе, таму што кніжка — гэта як цяжарнасць, калі ўжо завялася ўнутры — абавязкова ты яе народзіш. Мне вельмі важна напісаць яе таксама і па-ўкраінску: я адчуваю абавязак перад роднай мовай, да і наўпрост хочацца напісаць на той мове, з я кой я нарадзілася на свет.

v_11.jpg

Ці адчуваеце вы сябе шчаслівай пісьменніцай?

Ведаеце… Вось зараз мяне запрасілі выкладаць у школе маладога пісьменніка пры Беларускім Саюзе пісьменнікаў. Для меня гэта вялікі гонар і вялікае шчасце, нягледзячы на тое, што я пакуль не ведаю, што буду там выкладаць. Як казаў Напалеон, галоўнае — увязацца ў бойку, а там — паглядзім. Дык вось я стала думаць, што са свайго пісьменніцкага досведу я магу передаць іншым.

Пісьменніцтва — гэта не прафесія для мяне. Я пішу вельмі мала. Я не стаўлю сабе планаў. Я — чакаю, калі яно выспяе. Гэта як роды: пакуль не прыйдзе час, ты нават не можаш сказаць, якія вочы і валасы будуць у твайго дзіцёнка. Таму я, канешне, шчаслівая — як шчаслівая кожная жанчына, якая чакае новае жыццё. 

Фота: Ксенiя Альхмам

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Анна Северинец

Комментарии

Всего комментариев (6) Последнее сообщение
ma_marina аватар

Выдатна напісана, правільныя думкі і словы. Сама не размаўляю па-беларуску ў паўсядзенным жыцці, нажаль... І ад гэтага падчас хворая, ад думак, что дзеці не будуць ведаць родную мову, у тым ліку. Таму спяваю ім калыханкі па-беларуску, чытаю беларускія вершы. Мой любы муж не думае і не сумуе, а робіць: размаўляе па-беларуску сярод сваіх беларускамойных сяброй, піша свой блог па-беларуску, вось слойнік новых беларускіх слоў купіў...

KarMa аватар

А чаму муж не размаўляе з імі па-беларуску, калі размаўляе з сябрамі? Таму што не адкажуць? Можа яны не будуць размаўляць, але будуць разумець. Наш тата гаворыць з дзецьмі выключна па-беларуску. Так, размаўляюць яны па-руску (з татам часам адказваюць по-беларуску), аднак вывучыць верш у садку ім зусім не складана, бо фанэтыка знаёмая, а для іншых дзетак гэта нібыта па-ангельску... вельмі-вельмі складана, бо яны не ўспрымаюць мову на слых. У нас дачка калі пачынала размаўляць казала: "с одной стороны, шклянка, с другой стороны - стакан" )))) Тату яна называе татам, а дзяўчынка неяк спытала ў яе - "а что такое тата?" - "Ты что, не знаешь????" 

ma_marina аватар

Так праемна чытаць!  Не ведаю, чаму муж з імі не размаўляе  Ен з імі і па-руску словы падбірае, бо, так, не адказваюць пакуль.

zoloto аватар

Як цёпла!

Леся Ковальчук аватар

Есть одна фраза, которую невозможно перевести на русский так точно и емко: " Жыць без цябе абыякава, сумна и цесна...''

Умняша аватар

Отлично написано! Со всем согласна.

Но фотографа на мыло. 

#
Система Orphus