Полная версия сайта Мобильная версия сайта

Как Валярына Кустова победила Владимира Орлова и Рыгора Бородулина

Жизнь вносит свои коррективы и хорошо, когда они приятные.

Почему?

Потому что мы планировали знакомить читателей «Вельвета» с участницами проекта «12+» в том порядке, в котором они заняли страница календаря «Честная женская песня». 

Поэтому просим прощения у «февральской» Вики Тренас (честное слово, и о ней тоже расскажем!), чтобы поздравить Велерию Кустову.

На днях, 17 марта, уже в четвертый раз состоялось вручение премии «Залаты апостраф».

И тут вспоминается, как в прошлом году, обойдя в финале таких «зубров», как Рыгор Бородулин и Владимир Орлов, премию получила Валярына Кустова!

Поздравляем с былыми успехами и желаем новых достижений!

А теперь — несколько слов о красавице и умнице Валярыне от Тамары Лисицкой.

1.jpg

Валерыя Кустава (вядомая таксама як Валяры́на, 1984, Менск) — паэт, эсэіст.

Аўтар трох кніг: «Кроў сусвету» (1996), «Каб неба сагрэць…» (2004), «Тамсама» (2006) і трох рэкордаў у беларуска літаратуры: 1) першая нізка вершаў з прадмовай Алеся Разанава выйшла ў 6 гадоў; першы зборнік паэзіі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” — у 11 гадоў; секцыю паэзіі Саюза беларускіх пісьменнікаў прайшла ў 16 гадоў.

Удзельнік міжнародных літаратурных фэстаў у Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, Славеніі, Туркменістане, Нямеччыне і іншых краінах. Шмат падарожнічае, у бальшыні выпадкаў – з выступамі. Асобныя творы перакладзеныя на нямецкую, францускую, шведскую, ангельскую, літоўскую, грузінскую, украінскую, польскую, славенскую і рускую мовы. Сябра саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-клубу.

Супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі і выканаўцамі. У тым ліку з ансамблем “Песняры”. Скончыла музычную школу па класу скрыпкі, пад гітару выконвае свае песні, якія піша з 16 гадоў.

Стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі (1997) за першую кнігу; Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вершаваных твораў, які праводзіўся пад эгідай ЮНЭСКА ў Парыжы; Стыпендыят Дзяржаўнай стыпендыі дзеячам культуры і мастацтва, творчай моладзі РБ (2001); Лаўрэат cтыпендыі для маладых драматургаў імя Кандрата Крапівы; Стыпендыят Балтыйскага цэнтру пісьменнікаў і перакладчыкаў у Швецыі (2009); Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» у намінацыі «Паэзія» (2009); Стыпендыят Літаратурнага Калоквіума ў Берліне (2010) і г.д.

Наведвала Беларускі Калегіюм (аддзяленне «філасофія/літаратура»), скончыла: Польскі Інстытут у Менску; з чырвоным дыпломам Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць «Літаратурная работа»); магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства») — мае ступень магістра мастацтвазнаўства. Піша кандыдацкую дысертацыю па творчасці Ул. Караткевіча ў аспірантуры БДАМ і пятую кнігу.

1.jpg

 

Когда вы это все успели?

Чым больш бяру на сябе, тым больш паспяваю. Вось калі пакутую раніцай ў ложку, што трэба ўставаць, а мяне чакае толькі нейкая адна справа, то верагодней за ўсё, што тую справу адмяню і буду спаць далей, а калі ведаю, што ў мяне заўтра дзесяць справаў і тры сустрэчы, то хутчэй за ўсё давядзецца ўставаць ды ісці. Часта прачнуцца дапамаюць татавы словы, ён любіць будзіць мяне весела: “Вставайте граф, вас ждут великие дела!”

Што да літаратуры. То вершы прамаўляць я пачала з 3 гадоў, друкавацца і выступаць з 6, выдавацца з 11 гадоў. Але гэта атрымалася само сабой, я да гэтага не імкнулася. Гэта цяпер даводзіцца папрацаваць…

1.jpg

 

Что вами движет — молодые девушки обычно имеют другие интересы и мотивации. Для кого, для чего вы творите? Какая цель? Какой месседж?

Прывыкла адказваць толькі за сябе. Кіруюся я такім прынцыпам: Калі хочаш бачыць дзівосы — трэба самому быць дзівам! А яшчэ я люблю любіць. Жыву з прыемнасцю і вельмі люблю, калі людзям побач са мной утульна. Таксама люблю весяліць і радаваць сваіх блізкіх сяброў і родных. Мне гэта прыносіць вялікае задавальненне.

1.jpg

 

«Ваш день — какой он?»

Я кладуся вельмі позна, часам раніцай. Часам паўтараю: паэты не спяць па начах. Штосьці павінна зашкальваць у душы, каб напісаць тое, што мажліва будзе назваць паэзіяй! У мяне так зашкальвае па начах, таму так і кажу. Уначы працую, пішу, складаю… Удзень – вучуся, працую. Увечары – выступаю. Я часта вельмі выступаю: і на фестывалях за мяжой, і па ўсёй Беларусі – на фэстах, у школах, універсітэтах… Дзе я толькі ні выступала!

1.jpg

 

О современной белорусской культуре скажите пару слов - в каком она состоянии, что в ней чудесно, что плачевно. Два языка на одной территории — это беда? Это вас тревожит? Как вы воспринимаете коллег по цеху, но русскоязычных? Как можно вывести бел лит из подполья и нижних полок книжных магазинов? Или все хорошо и ничего менять не надо?

Мне непакоіць не існаванне 2 моваў, а недастатковая ўвага, якая надаецца той, што больш самабытная на тэрыторыі на нашай краіна.

Я не думаю, што беларуская літаратура знаходзіцца ў незваротным падполлі. Але тое, што часам партызаніць, – праўда. Тое, што не гучыць з афіцыйных прыймачоў, звычайна выклікае куды большую жывую цікавасць людзей… Прынамсі, я не магу паскардзіцца на адсутнасць аддачы ад чытачоў…

Беларускасць і Боскасць былі непадзельна знітаваныя ў маёй душы заўжды. Што да мяне, быць беларусам – гэта значыць не толькі быць духоўна напоўненым і трывала стаяць на зямлі, знайсці сваё месца, а гэтаксама быць і прыцягальным, цікавым, жаданым, закаханым, быць камусьці неабходным, зрэшты, быць сучасным… У маім жыцці былі тыя шчаслівыя шчымлівыя моманты, калі да мяне падыходзілі людзі і казалі, што мае вершы сталіся для іх тым трамплінам, па якім яны пераляцелі з Мінску ў Менск. Беларускасць – гэта вірус. І я ўсцешаная, што мая справа, і сама я хворая на беларускасць ды заразная ёю. І на нашым рахунку багата ахвяраў.

1.jpg

 

Скрипка в руках на фото в календаре — почему?

Скрыпка ў руках, абумоўлена тым, што я ў свой час грала на скрыпцы. Але ідэя гэтая нарадзілася спантанна. Я прапанавала ў жарт. А Валеры Сафонаў праз паўгадзіны, пакуль мнеладзілі макіяж перад здымкамі, прывёз інструмент… У свой час яс кончыла музычную школу па классу скрыпкі.. І амаль да 20 гадоў грала, выступала нават часам на сваім вечарынах. І ўвоугле з музыкай – павязаная даўно. Я пішу песні, некаторыя часам выкотнваю сама пад гітару. Але больш супрацоўнічаю з нашымі выканаўцамі і кампазітарамі… З «Песнярамі», напрыклад. Песні пад маім аўтарствам бралі прызавыя месцы на «Славянскім базары». І з іншымі беларускімі выканаўцамі цяпер рыхтуем некалькі новых праектаў.


 

Кто ваша Муза?

У паэтаў – Муза, у паэтак – Муз. Дык вось гэты Муз можа быць і праграмерам, і бізнэсоўцам, і выкладнікам... Кім заўгодна! Файна, каб спрацоўваў з тым Музам мною вынайдзены прынцып роднасці: “Дазвольце з Вамі слухаць цішыню”. Вось калі я магу з чалавекам “слухаць цішыню” – мой чалавек. І гэта пры тым, што я вядуся на пяшчотныя словы – мне неабходна іх чуць. Неабходней за іх – хіба толькі ўчынкі, сапраўдныя мужчынскія ўчынкі і справы.

1.jpg

 

Влюблены ли вы?

Я заўсёды закаханая…

1.jpg

 

Какой вы видите вашу семью?

Мне хочацца мець надзейны тыл, мур. Але й сама пры тым здольная быць і тылам, і мурам, і Муркаю... Я яшчэ ў маленстве жартавала: “Мне патрэбны вялікі неардынарны мозг, а яшчэ, каб чалавек быў харошы!” Інтэлект для мяне, напраўду, з’яўляецца эрагеннай зонай! (усміхаецца.) Духоўная еднасць, судакрананне светапрастораў, харызма, пачуццё гумару – пералічваць доўга можна... Падкупляе вельмі, калі мужчына займаецца справай, якая яму самому падабаецца!.. Але для чаго яно ўсё, калі няма любові, прыцягнення, зрэшты, кахання, калі не чапляе... Калі сябе выкрываць, то падкая я на прыгожыя галасы і на пахі... А яшчэ для мяне беларускасць – гэта неверагодна эратычна! Хочацца жыць па законах казкі, а выпадае - па законах жыцця. Але і ад гэтага трэба браць па максімуму. Бачыцца, што ў стасунках мужчыны і жанчыны абодва мусяць імкнуцца будаваць супольнае МЫ, не страчваючы пры гэтым сваіх Я.

 

Любите ли вы готовить?

Рэдка (няма нагоды рабіць гэта часта), але калі раблю, то сапраўды смачна. Адзін мой сябар ужо два гады ўзгадвае, як я прыгатавала яму ў Берліне мяса з гароднінай. Уяўляеце, два гады? А гэта быў экспромт…

1.jpg

 

Пожелайте что-нибудь всем нам.

Зычэнне будзе такім на развітанне:

Каб сілаў ставала жаданням!

Cвятла, дабрыні, шчырасці!

Ваша Валярына

Заметили ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите Ctrl+Enter. Благодарим за помощь!
fb 0
tw
vk 0
ok 0
VELVET: Творческий клуб «Честно говоря»

Комментарии

Всего комментариев (8) Последнее сообщение
Galina-niko аватар

Искренние поздравления Валерии ! 

Пусть ее Муз будет всегда рядом с ней!

Анна Северинец аватар

Очень хочется прочитать те строки, которые принесли Валерии победу. Где их можно посмотреть?

Валярына аватар

Шаноўная Ганна, "Залаты апостраф" быў прысуджаны за нізку вершаў "Калыханка для Бога". Прачытаць можна тутака: http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/kus40?OpenDocument

морская звезда аватар

Ярмолович Елена аватар

Умничка!!!!!!!! УРА!!!!!!!!!)))

Горжусь знакомством с этой прекрасной девушкой!)))

Валярына аватар

 Дарагое спадарства, шчыры дзякуй за добрыя словы, але ж тое, праўда, было летась Happy

Анна Северинец аватар

Вот это - просто чудо что такое:

Будзе вечна
ў калядным cьне
ўсім уздадзена
па патрэбе:
кожнай рыбіне – па вадзе,
кожнай птушыне – па небе.  

Валярына аватар

 Дзякуй. Гэта снёнае...

#
Система Orphus